Мучанікам XXI стагоддзя прысвецяць сустрэчу ў Рыме
У Рыме 15 верасня 2026 года пройдзе сустрэча "XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?".
15 верасня 2026 года ў Патрыстычным інстытуце "Аўгусціянум" у Рыме пройдзе сустрэча "XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?". Ёй будзе прысвечана прэс-канферэнцыя, якая адбудзецца 10 верасня 2026 года ў Зале Друку Святога Пасада.
У ёй возьмуць удзел кардынал Марчэла Сэмерара, прэфект Дыкастэрыі па справах кананізацыі; біскуп Фабіа Фабэнэ, сакратар і старшыня Камісіі "Новыя мучанікі – сведкі веры"; а таксама прафесар Андрэа Рыкардзі, намеснік старшыні гэтай камісіі.
Падчас сустрэчы ў Рыме ўдзельнікі звернуцца да тэмы мучаніцтва ў XXI стагоддзі. Больш падрабязную інфармацыю пра яе арганізатары прадставяць падчас прэзентацыі.
Прэс-канферэнцыя пачнецца ў 10.30 і будзе даступная ў прамой трансляцыі на YouTube-канале “Vatican News”.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
|