Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мучанікам XXI стагоддзя прысвецяць сустрэчу ў Рыме

Мучанікам XXI стагоддзя прысвецяць сустрэчу ў Рыме


Сёньня, 02:08.
Мучанікам XXI стагоддзя прысвецяць сустрэчу ў РымеУ Рыме 15 верасня 2026 года пройдзе сустрэча "XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?".

 

15 верасня 2026 года ў Патрыстычным інстытуце "Аўгусціянум" у Рыме пройдзе сустрэча "XXI стагоддзе: новы час мучанікаў?". Ёй будзе прысвечана прэс-канферэнцыя, якая адбудзецца 10 верасня 2026 года ў Зале Друку Святога Пасада.

 

У ёй возьмуць удзел кардынал Марчэла Сэмерара, прэфект Дыкастэрыі па справах кананізацыі; біскуп Фабіа Фабэнэ, сакратар і старшыня Камісіі "Новыя мучанікі – сведкі веры"; а таксама прафесар Андрэа Рыкардзі, намеснік старшыні гэтай камісіі.

 

Падчас сустрэчы ў Рыме ўдзельнікі звернуцца да тэмы мучаніцтва ў XXI стагоддзі. Больш падрабязную інфармацыю пра яе арганізатары прадставяць падчас прэзентацыі.

 

Прэс-канферэнцыя пачнецца ў 10.30 і будзе даступная ў прамой трансляцыі на YouTube-канале “Vatican News”.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад