Пошук

Каляндар

 
серада
ЛІПЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Кшыштаф Сэрока прызначаны на новую пасаду ў Ватыкане  


Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Кшыштаф Сэрока прызначаны на новую пасаду ў ВатыканеМансіньёр Кшыштаф Сэрока, які на працягу апошніх трох гадоў служыў сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прызначаны на новую пасаду ў дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Цяпер ён накіраваны ў аддзел па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята ў Ватыкане.


Кшыштаф Сэрока з’яўляецца ўраджэнцам Элкскай дыяцэзіі ў Польшчы, святарскае пасвячэнне атрымаў у 2010 годзе. З 2010 па 2013 год служыў у парафіі святога Казіміра Каралевіча ў Гіжыцку (Варміньска-Мазурскае ваяводства ў Польшчы).

 

Затым ён працягнуў навучанне ў Рыме, атрымліваючы адукацыю ў галіне сацыяльнай і інстытуцыйнай камунікацыі ў Папскім універсітэце Святога Крыжа і ў галіне кананічнага права ў Папскім Латэранскім універсітэце. Ён таксама скончыў Папскую касцёльную акадэмію, якая рыхтуе да дыпламатычнай службы пры Апостальскай Сталіцы. Пасля служыў у Апостальскай Нунцыятуры ва Угандзе, а апошнія тры гады ― у нунцыятуры ў Мінску.

 

Паводле Catholic.by


Сёньня, 16:07

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.