Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Кшыштаф Сэрока прызначаны на новую пасаду ў Ватыкане
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Кшыштаф Сэрока прызначаны на новую пасаду ў ВатыканеСёньня, 16:07. |
|
Кшыштаф Сэрока з’яўляецца ўраджэнцам Элкскай дыяцэзіі ў Польшчы, святарскае пасвячэнне атрымаў у 2010 годзе. З 2010 па 2013 год служыў у парафіі святога Казіміра Каралевіча ў Гіжыцку (Варміньска-Мазурскае ваяводства ў Польшчы).
Затым ён працягнуў навучанне ў Рыме, атрымліваючы адукацыю ў галіне сацыяльнай і інстытуцыйнай камунікацыі ў Папскім універсітэце Святога Крыжа і ў галіне кананічнага права ў Папскім Латэранскім універсітэце. Ён таксама скончыў Папскую касцёльную акадэмію, якая рыхтуе да дыпламатычнай службы пры Апостальскай Сталіцы. Пасля служыў у Апостальскай Нунцыятуры ва Угандзе, а апошнія тры гады ― у нунцыятуры ў Мінску.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |