Пошук
Нядзельнае казаньне
|
|
РАСТВО ХРЫСТОВА - Хрыстос нясе сапраўдны мір |
|
чацьвер
СТУДЗЕНЯ |
Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень міру
Спакой — гэта дар Уваскрослага Спакой, які паходзіць ад Езуса, з’яўляецца непрамінальным, ён «здзяйсняе канчатковую перамену ў тых, хто яго прымае, а тым самым ва ўсёй рэчаіснасці». Евангельскі спакой пераўзыходзіць паняцце адсутнасці вайны, бо гэта стан свядомасці.
— заўважыў Святы Айцец.
Папа нагадаў, што святы Аўгустын раіў тым, хто дбае пра спакой у свеце, мець яго перадусім у сабе.
Сапраўдны спакой — няўзброены
Наступнік святога Пятра прыводзіць словы Хрыста да вучня, які хацеў Яго бараніць: «Схавай меч у ножны» (Ян 18, 11; пар. Мц 26,52). Мірны адказ Езуса бянтэжыў і тады, і зараз.
— адзначыў Папа.
Святы Айцец выказвае занепакоенасць, з аднаго боку, тэндэнцыяй росту песімістычных наратываў, пазбаўленых надзеі на трывалы мір, а з другога боку, павелічэннем выдаткаў на ўзбраенні, зменай адукацыйнай палітыкі ў бок трансляцыі выключна ўзброенай канцэпцыі абароны і бяспекі.
Што рабіць прыхільніку міру ў такой няпэўнасці? Папа Леў XIV, спасылаючыся на святога Аўгустына, кажа, што «сапраўдны прыхільнік міру любіць ворагаў міру» і раіць, як і айцы Другога Ватыканскага Сабору, дыялог як найбольш эфектыўны сродак вырашэння канфліктаў.
Раззбраенне — галоўная мэта
Папа перасцерагае чалавецтва ад узмацнення спакусы пераўтварэння ў зброю нават думак і слоў.
— з горыччу канстатуе Святы Айцец.
«Веруючыя людзі павінны актыўна, перадусім сваім жыццём, абвяргаць гэтыя формы блюзнерства, якія кідаюць цень на Святое Імя Бога. Таму таксама, акрамя дзеянняў, больш чым калі-небудзь неабходна культываванне малітвы, духоўнасці, экуменічнага і міжрэлігійнага дыялогу як спосабаў дасягнення міру і моў для сустрэч паміж традыцыямі і культурамі», — заклікае Папа.
У палітычным і грамадскім плане Наступнік святога Пятра бачыць раззбройваючы патэнцыял у шляху дыпламатыі, медыяцыі, міжнароднага права і ў развіцці свядомых грамадзянскіх супольнасцяў.
— пажадаў у канцы паслання Святы Айцец.
Паводле Catholic.by |
|
30.12.2025
|






Сёньняшняе чытаньне:
