7 траўня і 9 траўня 2025 г. - дыспенса
7 траўня 2025 г. - свята Маці Божай Жыровіцкай (свята Парафіі ў Івацэвічах) прыпадае на сераду; 9 траўня 2025 г. - свята Перанясення мошчаў св. Мікалая з Мір Лікійскіх ў Бары (свята Парафіі ў Мінску) прыпадае на пятніцу.
Каб захаваць святочны характар гэтых святых дзён, Апостальскі Адміністратар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) - удзяляе грэка-католікам у Беларусі дыспенсу ад устрымання ад мясных страў у гэтыя дні.
Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыі выбару Святога Айца (і здзейсніць нейкі ўчынак міласэрнасці).
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"
|