Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 7 траўня і 9 траўня 2025 г. - дыспенса

7 траўня і 9 траўня 2025 г. - дыспенса


6.05.2025.

7 траўня і 9 траўня  2025 г. - дыспенса7 траўня 2025 г. - свята Маці Божай Жыровіцкай (свята Парафіі ў Івацэвічах) прыпадае на сераду; 9 траўня 2025 г. - свята Перанясення мошчаў св. Мікалая з Мір Лікійскіх ў Бары (свята Парафіі ў Мінску) прыпадае на пятніцу.

 

Каб захаваць святочны характар гэтых святых дзён, Апостальскі Адміністратар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) - удзяляе грэка-католікам у Беларусі дыспенсу ад устрымання ад мясных страў у гэтыя дні. 

 

Хто карыстае з гэтай дыспенсы - павінен памаліцца ў інтэнцыі выбару Святога Айца (і здзейсніць нейкі ўчынак міласэрнасці).

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


Вярнуцца назад