Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


21.07.2008
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ МОЛАДЗЬ НА СУСТРЭЧЫ “МСМ ІВЯНЕЦ-СІДНЭЙ 2008”.

Нябесны Ўладару, пасяліся ў нас!
Калі ў ноч 20 ліпеня 2008 г. (паводле менскага часу) сотні тысяч каталіцкай моладзі з усяго сьвету сабраныя ў Сіднэй (там быў тады дзень) маліліся разам з Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI ў рамках Сусьветнага Дня моладзі (СДМ 2008), дзьве тысячы маладых людзей з розных куткоў Беларусі, сабраныя ў івянецкім касьцёле Айцоў Францішканаў сьпявалі Акафіст да Духа Сьвятога. Акафіст быў адслужаны перад Іконай Хрыста Чалавекалюбца (Іконай Божай Міласэрнасьці) і ўзначаліў яго Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Дастойны Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні душпастыра лідскай грэка-каталіцкай парафіі а. Аляксандра Шаўцова. Паводле закліку Архімандрыта Сяргея, словамі Акафісту да Духа Сьвятога моладзь малілася за Прадстаўніка Сьвятога Айца ў Беларусі – Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Марціна Відавіча.
Сьпяваў Акафіст менскі грэка-каталіцкі міжпарафіяльны хор “Прасфара” (да якога далучыліся некаторыя семінарысты БГКЦ), але ў хуткім часе ўся моладзь сабраная ў храме сьпявала прыпеў О Нябесны Ўладару, пасяліся ў нас! Такім чынам беларуская моладзь пачынала трэці дзень агульнабеларускага спатканьня “МСМ Івянец-Сіднэй 2008”. Варта дадаць, што акрамя рыма-католікаў і грэка-католікаў у сустрэчы ў Івянцы ўдзельнічала моладзь праваслаўная ды моладзь з пратэстанцкіх супольнасьцяў, а таксама тыя, якія толькі шукаюць шляху да Бога.
Пасьля Акафісту, нягледзячы на позьні час - а гэта была ўжо другая гадзіна ночы (у Аўстраліі 12-я дня) - сотні вачэй узіраліся ў экран тэлебіма, дзе паказвалі, што адбывалася ў далёкай Аўстраліі, у рамках СДМ 2008.
(Ніжэй даем кароткую запіску двух грэка-каталіцкіх удзельнікаў сустрэчы ў Івянцы).
18.07.2008
Спецыяльна з Сіднэю для сайта “Сьв. Язэп” Сяргей Раюнец


Дзённік беларускага пілігрыма у Сіднэі

16 ліпеня

Ужо прыляцелі ў Аўстралію, сёньня першы, альбо нават і другі дзень Сусьветнай сустрэчы моладзі. Людзей з заплечнікамі амаль не бачна, хоць дзе-нідзе зьяўляюцца. Садзяюся, што заўтра будзе больш падзеяў і будзе магчымасьць выйсьці ў і-нэт. Хоць гэта аказалася вельмі складаным. Нават зараз я сяджу ў бібліятэцы і мне далі толькі 10 хвілінаў. У Аўстраліі зараз зіма і перад нашым прылётам было даволі халодна, але зараз 22 градусы. Ляцелі 1,5 сутак, рытм зьбіўся і хочацца спаць...
18.07.2008
Івянец: беларускі Сіднэй
Моладзь з усяго сьвету кожныя некалькі гадоў зьбіраецца ў розных краінах і на розных кантынентах, каб сустрэцца і памаліцца разам з Апосталам Пятром нашых часоў Сьвятым Айцом Папам Рымскім. Сёлета адбудуцца чарговыя Сусьветныя дні моладзі (СДМ) ў Сіднэі (Аўстралія). У СДМ з Беларусі прымае ўдзел група моладзі на чале з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Антоніем Дзям’янкам. З нашай парафіі разам з гэтай групай у Сіднэі ёсьць сэмінарыст Сяргей Раюнец.
17.07.2008
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры ва Ўкраіне

З 10 па 15 ліпеня 2008 г. Украіну наведаў Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры.
На працягу шасьці дзён ён меў у Львове сустрэчы з сэмінарыстамі пяці сэмінарыяў УГКЦ, студэнтамі ды выкладчыкамі Украінскага каталіцкага ўніверсітэту.
13.07.2008
Завяршэньне штогадовай XIV Пілігрымкі Віцебск-Полацак
У нядзелю, 13 ліпеня, завяршылася XIV штогадовая Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебска ў Полацк, якая праходзіла пад дэвізам: “Любоў Хрыста заахвочвае нас” (Кар. 5, 14). Сёлета яе заканчэньне супала са сьвятам Полацкай Барысаглебскай абіцелі манахаў-студытаў.

Сьвяточную Боскую Літургію ля храму сьв. Параскевы ў Полацку ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек ў саслужэньні сьвятароў з розных парафіяў БГКЦ, у тым ліку настаяцеля манастыра сьвв. Барыса і Глеба ераманаха Лявонція (Тумоўскага) і новага протапрэзьбітэра Усходняга дэканату айца Зьміцера Грышана.
13.07.2008
Пасланьне Найдастойнага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на завяршэньне XIV штогадовай Пілігрымкі грэка-католікаў, Полацк, 13 ліпеня 2008 г.
13.07.2008
13 ліпеня адзначаем дзень успаміну Блаславенай Мар'яны Бярнацкай. З гэтай нагоды штогод у вёсцы Наўмовічы, што на Гарадзеншчыне зьбіраюцца на сумесную малітву рыма- і грэка-католікі. Ніжэй прапануем Пастарскае прывітаньне айца архімандрыта Сяргея Гаека ўдзельнікам Малітоўнага ўспаміну Блаславёнай Мар’яны.
13.07.2008
Успамін 65 год ад  мучаніцкай сьмерці Экзарха беларускіх грэка-католікаў айца Антона Неманцэвіча
У суботу 12 ліпеня 2008 г. удзельнікі XIV пілігрымкі беларускіх грэка-католікаў з Віцебска да Полацка затрымаліся ў вёсцы Струньня (каля Полацка), пры крыжы, што стаіць на месцы былой рэзыдэнцыі Ўніяцкіх Мітрапалітаў. Там Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандыт Сяргей узначаліў Паніхіду за ерархаў, сьвятароў, манахаў, манахіняў ды сьвецкіх вернікаў Уніяцкай Царквы. У рамках паніхіды ўзгадана 65-годдзе мучаніцкай сьмерці Экзарха беларускіх грэка-католікаў а. Антона Неманцэвіча ў мінскай турме СД. Нижэй прапануем тэкст Памінальнага слова Апостальскага Візітатара.
4.07.2008
Украіну наведае прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў

10-15 ліпеня ва Ўкраіне будзе знаходзіцца прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры. Запрашэньне наведаць Украіну было перададзена асабіста Кардыналу падчас візіту грэка-каталіцкіх біскупаў Ad limina Apostolorum , які адбываўся з 28 студзеня па 2 лютага бягучага году.

Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў была створана Папам Піем ІХ 6 студзеня 1862 году як частка Кангрэгацыі пашырэньня веры, атрымаўшы назву Congregatio de Propaganda Fide pro negotiis ritus orientalis. Папа Бенядыкт XV 1 траўня 1917 году надаў ёй іншую назву – Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў (Congregatio pro Ecclesia Orientali).
4.07.2008
Будслаў. 1-2 ліпеня

1-2 ліпеня 2008 года ў Будславе прайшло сьвята Будслаўскай Божай Маці. Грэка-католікі прымалі ўдзел ва ўсіх урачыстых цэрэмоніях. Наогул, здаецца, ня было розніцы паміж веравызнаньнямі: ці ты католік, ці ты грэка-католік, ці праваслаўны (а яны таксама былі на сьвяце). І гэта, здаецца, было самым каштоўным. Тое, што на гэтыя суткі “усе былі адзіныя”, усе былі проста хрысьціянамі, проста дзецьмі Божымі...

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.