Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
пятніца
ЛІПЕНЯ |
| 29.12.2010 |
28 снежня 2010 г. у Ратэрдаме (Нідэрланды) пачалася XXXIII Еўрапейская сустрэча моладзі – “Пілігрымка даверу”.Па запрашэнні экуменічнай супольнасці з Тэзэ там сабалася каля 30 тысяч маладых жыхароў з усёй Еўропы, у тым ліку 500 пілігрымаў з Беларусі. Сярод розных групаў пілігрымаў з Беларусі у сустрэчы удзельнічае міжпарафіяльная група з Мінска, з рыма-каталіцкай Парафіі св. Яна Хрысціцеля і з грэка-каталіцкай Парафіі св. Міколы Цудатворцы. За ўсіх беларускіх удзельнікаў “Пілігрымкі даверу” маліліся вернікі мінскай грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў рамках Боскай Літургіі, якую 28 снежня 2010 г. у ніжнай капліцы чырвонага касцёла адслужыў а. Пахом (Кавалёў) |
| 27.12.2010 |
| 27.12.2010 |
У суботу 25 снежня 2010 Г. папа Бэнэдыкт ХVI апоўдні з цэнтральнага балкона базылікі святога Пятра накіраваў сваё каляднае пасланне «Urbi et orbi». Прамова транслявалася ў прамым эфіры на радыё і па тэлебачанні ў больш чым 50 краінах свету. На заканчэнне паслання Святы Айцец павіншаваў вернікаў са святам Нараджэння Пана на 65 мовах свету. На плошчы Святога Пятра прагучалі словы віншавання і для вернікаў з Беларусі. |
| 24.12.2010 |
| 23.12.2010 |
| 22.12.2010 |
| 21.12.2010 |
| 20.12.2010 |
| 17.12.2010 |
17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.У гродзенскую катэдру Бэтлеемскі агонь трапіць у 15.00, пасля ўрачыстага ўнясення якога адбудзецца святая Імша. У суботу, 18 снежня агонь будзе дастаўлены ў беларускую сталіцу. На пачатку св. Імшы ў 12.00 скаўткі і скаўты ( у суправаджэнні протапрэсьбітэра БГКЦ а. Яўгена Усошына) урачыста ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён будзе перададзены ў касцёл святых Сымона і Алены (12.30) і касцёл Узвышэнне Святога Крыжа (Кальварыя) — 14.00. |
| 17.12.2010 |

Сёньняшняе чытаньне:

28 снежня 2010 г. у Ратэрдаме (Нідэрланды) пачалася XXXIII Еўрапейская сустрэча моладзі – “Пілігрымка даверу”.
У суботу 25 снежня 2010 Г. папа Бэнэдыкт ХVI апоўдні з цэнтральнага балкона базылікі святога Пятра накіраваў сваё каляднае пасланне «Urbi et orbi». Прамова транслявалася ў прамым эфіры на радыё і па тэлебачанні ў больш чым 50 краінах свету. На заканчэнне паслання Святы Айцец павіншаваў вернікаў са святам Нараджэння Пана на 65 мовах свету. На плошчы Святога Пятра прагучалі словы віншавання і для вернікаў з Беларусі.
17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.