Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


31.08.2018

20-я ўгодкі смерці а. Яна МатусевічаУ нядзелю, 2 верасня 2018 г. споўняецца 20 год ад смерці протапрэзбітара Яна Матусевіча.

 

У Мінску заўпакойная паніхіда будзе адслужаная на магіле а. Яна Матусевіча на Кальварыйскіх могілках ў нядзелю 2 верасня 2018 г. у 14:00 г.

 

Напярэдадні гадавіны смерці святой памяці протапрэзбітара Яна, у Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях праходзяць заўпакойныя службы:

У парафіі Праведнага Язэпа: у пятніцу 31 жніўня а гадз. 19:00;

у парафіі Святога Духа: ў пятніцу 31 жніўня а гадз. 18:30;

у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі: у суботу 1 верасня ў 10:00 газ.

 

Айцец Ян быў першым душпастырам грэка-католікаў у Беларусі, які ў 1988 г. пачаў адкрытую душпастырскую дзейнасць, а пазней стаў пробашчам першай зарэгістраванай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

29.08.2018

«Буквар» натхняе хрысціянаў на навучанне і справы міласэрнасціНапярэдадні Дня ведаў, 28 жніўня, у Нацыянальнай бібліятэцы прадставілі выпуск факсімільнага ўзнаўлення першага беларускага «Буквара», 400-годдзе якога адзначылі сёлета.


Кніга невялікага фармату выйшла накладам 1000 асобнікаў у трох тамах, якія ўключаюць арыгінал, даследаванні і пераклад. Выданне паступіць ва ўсе рэгіянальныя і ўніверсітэцкія бібліятэкі краіны бясплатна. Калектыў аўтараў узначаліў кандыдат культуралогіі Алесь Суша. Над дызайнам працаваў Канстанцін Вашчанка. Даследчы том уключае кнігазнаўчыя артыкулы Алены Дзянісавай, Юрыя Казакова, Вольгі Праскаловіч, Рэнэ Сатэрлі, Галіны Ціванавай. Арыгіналы ўзноўленага «Буквара» знаходзяцца ў Лондане і Капенгагене. У нашай краіне іх не захавалася.

26.08.2018

Жывая Біблія! — Вядомая мабільная гульня па Бібліі з’явілася па-беларускуДа 19 жніўня выйшаў першы ў Беларусі біблійны мабільны дадатак для дзяцей па-беларуску.


Праграма ад кампаній YouVersion i OneHope, якую ўжо спампавалі 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, цяпер дасяжная і беларусам.

7.08.2018

Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Грамадства патрабуе духоўных пераменаў»Увечары 6 жніўня, калі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на значэнні свята Перамянення ў жыцці хрысціяніна і звярнуў увагу на некаторыя актуальныя праблемы беларускага грамадства.


Перадусім кіраўнік беларускага епіскапату падкрэсліў, што Перамяненне Пана на гары Табор стала вялікай ласкай для апосталаў Пятра, Яна і Якуба, бо яны ўбачылі сапраўдную славу Езуса ў Божым Валадарстве. Да гэтай славы пакліканы кожны веруючы.

 

«Гэтая ласка была вельмі патрэбная ім, бо паказвала, што дзеля будучай славы варта цярпець»,— дадаў іерарх.

 

Падчас Перамянення Бог Айцец наказаў выбраным апосталам слухаць свайго ўмілаванага Сына Езуса, аднак у цяжкую хвіліну яны пакінулі Яго…

1.08.2018

3 – 4 жніўня 2018 г. у Росіцы ўрачыстасці ў гонар Блаславёных святамучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, марыянаўМалітоўная праграма урачыстасцей


Пятніца, 3 жніўня

 

18.00 — свІмша для пілігрымаў
19.40 — Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
20.30 — Ружанец з разважаннямі, Радасныя таямніцы
21.50 — Нешпары за памерлых
22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)

 

Субота, 4 жніўня

 

00.00 — урачыстая свІмша
02.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
03.30 — росіцкі Крыжовы шлях
06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Дзевы Марыі
06.30  Боская Літургія ўсходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
08.00 — Ютрань
09.00 — Ружанец з разважаннямі, Балесныя таямніцы. Праводзіць Рух «Маці ў малітве»
10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»
11.00 — адарацыя. Ружанец з разважаннямі, Хвалебныя таямніцы
12.00 — урачыстая свІмша
20.07.2018

Турынская плашчаніца: падробка ці не? Новыя даследаванні не выклікаюць даверу10 ліпеня былі апублікаваныя вынікі новых даследаванняў Турынскай плашчаніцы, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў навукоўцаў.


Вынікі даследаванняў плашчаніцы былі прадстаўлены ў навуковым выданні Ліверпульскага ўніверсітэта Journal of Forensic Science. Іх аўтары, прафесар таго ж універсітэта Матэо Барыні і прадстаўнік італьянскага камітэту па кантролі за псеўданавукамі Луіджы Гарласкеллі заявілі, што крывавыя плямы, адбітыя на палатне плашчаніцы, не супадаюць з магчымым іх размяшчэннем на целе ўкрыжаванага, захінутага пры пахаванні ў гэтае палатно.

20.07.2018
«Агіда спусташэння» ў Бялынічах. Драматычны працяг гісторыі цудатворнага абраза Маці БожайНа гэтым тыдні, які праходзіць пад знакам Маці Божай з Гары Кармэль, мы працягваем публікацыю гісторыі цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай і кляштара кармэлітаў, дзе захоўвалася гэтая святыня.
10.07.2018

Пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2018У аўторак, 10 ліпеня 2018 г. раніцай пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Пасля Боскай Літургіі - у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску - на шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. 


Сёлета пілігрымка праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Папы Францішка «gaudete et exsultate – радуйцеся і весяліцеся».

Першы дзень шлях з  Віцебска да Заронава пілігрымы праходзяць пад дэвізам “Молімся за Царкву”.

9.07.2018
Папа Францішак падзякаваў за экуменічную сустрэчу ў БарыФранцішак падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 8 ліпеня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра, падзякаваў за сустрэчу, якая 7 ліпеня прайшла ў Бары з нагоды дня разважанняў і малітвы за мір на Блізкім Усходзе.

 

"Учора, ў Бары, разам з патрыярхамі цэркваў Блізкага Усходу і іх прадстаўнікмі мы святкавалі асаблівы дзень малітвы і разважанняў у інтэнцыі міру ў рэгіёне. Я дзякую Богу за гэтую сустрэчу, якая была красамоўным знакам адзінства сярод хрысціянаў, і ў якім з энтузіязмам удзельнічаў народ Божы. Яшчэ раз, дзякую братам кіраўнікам Цэркваў і іх прадстаўнікам. Я дзякую арцыбіскупу Бары, супрацоўнікам і ўсім вернікам, якія суправаджалі нас і падтрымлівалі нас малітваю і радаснаю прысутнасцю”, - сказаў Святы Айцец.

9.07.2018

Яго Святасць Папа Рымскі Францішак: няма альтернатывы міру на Блізкім Усходзе“Няхай Блізкі Усход больш не будзе шляхам вайны паміж кантынентамі, але шляхам міру, гасціннага ў адносінах да народаў і веравызнанняў”, – пажадаў Святы Айцец.

 

Па выніках прыватнага дыялогу з Патрыярхамі Усходніх Цэркваў, які адбыўся апоўдні 7 ліпеня 2018 г. у базыліцы св. Мікалая ў Бары, Францішак пераканаўча сцвердзіў, што ўначы “Блізкага Усходу ў агоніі” мір можа быць дасягнуты “сапраўднай гатоўнасцю да выслухоўвання і дыялогу”, а не “перамір’ямі, забяспечанымі мурамі”, ці “выпрабаваннямі сілай”.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.