Пошук

Каляндар

 

Папа Францішак падзякаваў за экуменічную сустрэчу ў Бары  


Папа Францішак падзякаваў за экуменічную сустрэчу ў БарыФранцішак падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 8 ліпеня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра, падзякаваў за сустрэчу, якая 7 ліпеня прайшла ў Бары з нагоды дня разважанняў і малітвы за мір на Блізкім Усходзе.

 

"Учора, ў Бары, разам з патрыярхамі цэркваў Блізкага Усходу і іх прадстаўнікмі мы святкавалі асаблівы дзень малітвы і разважанняў у інтэнцыі міру ў рэгіёне. Я дзякую Богу за гэтую сустрэчу, якая была красамоўным знакам адзінства сярод хрысціянаў, і ў якім з энтузіязмам удзельнічаў народ Божы. Яшчэ раз, дзякую братам кіраўнікам Цэркваў і іх прадстаўнікам. Я дзякую арцыбіскупу Бары, супрацоўнікам і ўсім вернікам, якія суправаджалі нас і падтрымлівалі нас малітваю і радаснаю прысутнасцю”, - сказаў Святы Айцец.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


9.07.2018

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.