Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


23.02.2019

180-годдзе Полацкага "сабора" і насільнага "уз'яднання ўніятаў"Субота ўсяленскага памінання памерлых.


23 лютага 2019 г. - у грэка-каталіцкім каляндары ў Беларусі - Усяленскае памінанне памерлых. Гэтая субота прыпадае напярэдадні 180 гадавіны г. зв. Полацкага "сабора" 1839 г., на якім - па палітычнаму заказу царскай адміністрацыі - прайшло "уз'яднанне" беларускіх уніятаў з дзяржаўнай Расійскай Праваслаўнай Царквой.

21.02.2019

21 лютага 2019 г. - Дзень роднай мовыГрэка-каталіцкая моладзь моліцца тэкстамі, складзенымі Францішкам Скарынам.

 
Як вядома, 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай спадчыны ў свеце.


Працягваючы шматгадовую традыцыю, маладыя беларускія грэка-католікі ў гэты дзень у малітве выкарыстоўваюць тэксты, складзеныя Францішкам Скарынам, змешчаныя ў ягонай "Малой падарожнай кніжцы".

 

У першую чаргу гэта: "Акафіст Імю Ісусаваму" а таксама "Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста" і "Малітва да Найсвяцейшай Багародзіцы".


* * *

У рукі Твае аддаю самога сябе:

захавай душу маю, ацалі цела маё,

прасвятлі розум, напраў учынкі мае;

накіруй думкі мае да Бога,сэрца маё ўмацуй у добрым.


(З малітвы Францішка Скарыны да Найсвяцейшай Багародзіцы).

19.02.2019

"Тут месца не для старасці": адна старонка з гісторыі візантыйскай духоўнасціАсветніцкі клуб грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Мінску запрашае.  

Аўторак, 19.02.2019

18:30 - Боская літургія
19:30 - Асветніцкі клуб - Сустрэча з іераманахам Лявонціям (Тумоўскім), доктарам усходніх царкоўных навук. Прэзэнтацыя дактарату "Тут месца не для старасці": Адна старонка з гісторыі візантыйскай духоўнасці.  


МЕСЦА: Чырвоны касцёл - ніжні храм (Бібліятэка).

12.02.2019

Гамілія Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра на свята Ушанавання Святых Апосталаў Усходу Кірылы і МятодаДарагія браты і сёстры!

 

Сённяшнія чытанні, як і ўшанаванне Святых Апосталаў Усходу Кірылы і Мятода, запрашаюць нас паразважаць над місіяй евангелізацыі.

 

У словах прарока Ісаі ўжо гучыць «добрая навіна» і наш погляд накіроўваецца ў бок Ерусаліма. Дабравеснік абвяшчае мір, звястуе радасць, прапаведуе збавенне. “… і ўсе разам радуюцца, бо на свае вочы бачаць, што Гасподзь вяртаецца ў Сіён”. Вочы ўсіх народаў зямлі звернутыя на святы горад Ерусалім.

10.02.2019
Віншаванне Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Габара Пінтэра з юбілеем архімандрыта СяргеяДарагі Айцец Сяргей, заахвочваю Вас далей дарыць сябе, як дорыць сябе нам наш Госпад, быць хлебам для Божага народа, даверанага Вашай апецы. ўслед за Святым Апосталам Паўлам прагну сказаць Вам: "Дык не пакідайце адвагі вашай, якая мае вялікую ўзнагароду". (Гбр 10, 35)
10.02.2019

“Трываць на шляху веры, трываць у служэнні Госпаду”У суботу, 9 лютага 2019 г. у грэка-каталіцкім храме душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску адбылося святкаванне памяці святых Кірылы і Мятода, Апосталаў Славянаў і Пакравіцеляў Еўропы ( 1150-я гадавіна спачыну св. Кірылы ў Рыме 14 лютага 869 г.).


У рамках гэтага свята адзначана таксама 70-дзе архімандрыта Сяргея (Гаека) Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі.

8.02.2019
ЯГО БЛАСЛАВЕНСТВА СВЯТАСЛАЎ ПРЫВІТАЎ ПАТРЫЯРШАЙ ГРАМАТАЙ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ З 70-ГОДДЗЕМБацька і Глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў асабіста і ад імя Сінода Біскупаў УГКЦ павіншаваў патрыяршай граматай архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі, з нагоды 70-годдзя.
4.02.2019

Апостальскі Нунцый наведае мінскіх грэка-католікаў і ўзначаліць святкаванне памяці святых Кірылы і МятодаУ суботу, 9 лютага 2019 г. Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Габар Пінтэр наведае грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ 6), дзе ўзначаліць Боскую Літургію ў гонар святых Кірылы і Мятода, Апосталаў Славянаў і Пакравіцеляў Еўропы.


Ва ўрачыстасці прымуць удзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя Біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Уладыкі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі.

 

Пачатак Боскай Літургіі ў 11:00 гадз.

16.01.2019

З 18 па 25 студзеня — Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў (+тэксты набажэнства)Першыя ідэі міжканфесійнай малітвы за адзінства хрысціянаў з’явіліся ў ХІХ стагоддзі. Таму можна казаць, што гэты Тыдзень малітваў мае больш як стогадовую гісторыю, у сувязі з чым стала ўжо традыцыяй адзначаць гэтае «свята экуменізму».


Кожны год паміж 18 і 25 студзеня — паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, апостала, — хрысціяне розных канфесій збіраліся разам па ўсім свеце на экуменічнае набажэнства, малітвы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя сустрэчы. Дзе-нідзе ў гэтым кірунку праводзіцца так шмат розных мерапрыемстваў, што Тыдзень малітвы, насуперак сваёй назве, працягваецца нашмат даўжэй: некалькі тыдняў ці нават месяц.

13.01.2019

Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў РумыніюУ шэрагу міжнародных падарожжаў Францішка ў 2019 г. з’явілася яшчэ адно: пасля паездкі ў Балгарыю і Македонію, абвешчанай на 5-7 мая 2019 г., Папа адправіцца ў Румынію, паведаміла 11 студзеня Зала Друку.

 

У пераважна праваслаўнай краіне ён будзе знаходзіцца з 31 мая па 2 чэрвеня. Дэвіз Апостальскага падарожжа: “Ідзём разам”. На лагатыпе: Божы народ, якія ідзе пад абаронай Багародзіцы. Выява спасылаецца на тое, што Румынію часта называюць “Садам Маці Божай”. Гэту формулу выкарыстоўваў і Ян Павел ІІ падчас свайго візіту ў краіну. Лагатып аформлены ў колерах нацыянальнага сцяга Румыніі: сінім, жоўтым і чырвоным.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.