Апостальскі Нунцый наведае мінскіх грэка-католікаў і ўзначаліць святкаванне памяці святых Кірылы і Мятода
У суботу, 9 лютага 2019 г. Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Габар Пінтэр наведае грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ 6), дзе ўзначаліць Боскую Літургію ў гонар святых Кірылы і Мятода, Апосталаў Славянаў і Пакравіцеляў Еўропы.
Ва ўрачыстасці прымуць удзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя Біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Уладыкі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі.
Пачатак Боскай Літургіі ў 11:00 гадз.
***
У гэтым годзе ў парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы праходзяць адмысловыя Дні малітвы і ўшанавання Святых Кірылы і Мятода – з нагоды 1150-й гадавіны спачыну ў Рыме (14 лютага 869 г.) св. Кірылы.
У мінулым, 2018 годзе, споўнілася 1150 год з моманту, калі Папа Рымскі Адрыян ІІ блаславіў пераклады біблійных і літургічных тэкстаў на славянскую мову (названай стара-царкоўна-славянскай).
|