Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


16.05.2019

Міжнародная канферэнцыя «Цэрквы і мясцовыя супольнасці перад абліччам сацыяльных выклікаў» адбудзецца ў Мінску16-17 мая ў Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная тэме «Цэрквы і мясцовыя супольнасці перад абліччам сацыяльных выклікаў». У ёй прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў Германіі, Польшчы, Украіны і Беларусі, у тым ліку Рыма-Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.


Сярод больш чым 60 гасцей форуму, арганізаванага ў межах Працоўнай групы «Прымірэнне», будуць святары, тэолагі, дыпламаты, эканамісты, сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці.

8.05.2019

Папа Францішак блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаўКароткай, але змястоўнай назваў сваю размову з Францішкам архімандрыт Сяргей Гаек. Сустрэча адбылася 8 мая 2019 г. у Ватыкане пасля агульнай аўдыенцыі.


Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прызнаўся, што падышоў да Папы з іконай святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў брэсцкім грэка-каталіцкім храме. “Мы хочам, каб яна наведвала парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Святога Айца блаславіць саму ікону і ўсю душпастырскую ініцыятыву”, - сказаў архімандрыт Сяргей у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Vatican News.

8.05.2019

Адышоў у вечнасць Жан Ванье — адзін з найбольш вядомых сучасных сведкаў ХрыстаУначы 7 мая ў Парыжы на 91-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Жан Ванье, вядомы філосаф і пісьменнік, заснавальнік каталіцкіх супольнасцяў L’Arche («Каўчэг») і «Вера і святло».


Жан Ванье нарадзіўся ў Жэневе 10 верасня 1928 г. у сям’і генеральнага губернатара Канады. Ён быў філосафам, пісьменнікам, агульнапрызнаным маральна-рэлігійным аўтарытэтам, а таксама заснавальнікам двух міжнародных рухаў: L’Arche («Каўчэг») і «Святло і жыццё». У цэнтры гэтых рухаў — людзі з парушэннямі разумовага развіцця.

7.05.2019

"Данесці да гэтага свету голас Сына Божага, голас надзеі"Споўняецца 7 год ад Пастырскага Візіта Архібіскупа Кірыла (Васіля) у Беларусь.

 

Візіт праходзіў у днях 7-10 траўня 2012 г.


Ён быў пілігрымкай да месцаў служэння мучаніка Экзарха Антона Неманцэвіча і быў прысвячаны ўшанаванню Маці Божай Жыровіцкай і святых Апосталаў Славянаў Кірылы і Мятода.

Вяртаемся да духовага зместу гэтага візіта і прапануем увазе чытачоў.

7.05.2019

Папа Францішак сустрэўся з духавенствам Паўночнай МакедонііГісторыю пішуць такія людзі, якія не баяцца ахвяраваць сваім жыццём дзеля любові, адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з духавенствам і манахінямі Паўночнай Македоніі.


На пачатку сустрэчы, якая прайшла 7 мая 2019 г. у катэдральным касцёле ў Скоп’е, Папа прывітаў святароў як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў – апошняга прыбылі разам са сваімі сем’ямі. 

 

Два абрады, як два лёгкія – абодва неабходныя і узаемадапаўняльныя, звярнуў увагу ён.

6.05.2019

Папа Францішак у Балгарыі: Кірыл і Мятод — святыя хрысціянскага адзінстваЗ 5 па 6 мая папа Францішак знаходзіцца з Апостальскім візітам ў Балгарыі, дзе ўжо сустрэўся з уладамі, прадстаўнікамі мясцовай Праваслаўнай Царквы і невялікай каталіцкай супольнасцю краіны.


Візіт Святога Айца праходзіць з пад дэвізам «Мір на зямлі», што гучыць як заклік да міру і нагадвае энцыкліку Pacem in terris св. папы Яна ХХІІІ — першага візітатара і Апостальскага дэлегата ў Балгарыі.

 

Візіт Папы ў Балгарыю — краіну з пераважна праваслаўным насельніцтвам — носіць выразны экуменічны характар. Як паведаміла беларуская рэдакцыя партала Vatican News, 5 мая ў Сафіі Святы Айцец сустрэўся з Патрыярхам Неафітам і членамі Святога Сінода Балгарскай Праваслаўнай Царквы.

20.04.2019

Пасха Гасподняя – 2019Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

21.04.2019 +++ НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

-- Чырвоны касцёл - галоўны храм -- 


гадз. 00:00 – Пасхальная працэсія і Пасхальная Ютрань

і  Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў 


-- Капліца на Зав. Снежным, д. 7 --

гадз. 10:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў 


-- Капліца на вул. Арджанікідзе, д. 6 --

гадз. 12:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў 


-- Чырвоны касцёл – ніжні храм -- 

гадз. 18:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў 

16.04.2019

Пажар у Нотр-Дам: французскія вернікі перад абліччам вялікага выпрабаванняПажар у славутай парыжскай святыні Нотр-Дам — катэдры Маці Божай, якая з’яўляецца адным з сімвалаў сталіцы Францыі — стаў вялікім выпрабаваннем для вернікаў краіны і ўсяго свету.


Моцны пажар пачаўся ў Вялікі панядзелак увечары 15 красавіка ў верхняй частцы святыні і быў спынены толькі праз некалькі гадзін.

 

Група людзей на вуліцах Парыжа, гледзячы на ахопленую полымем катэдру Маці Божай, пачала спантанна маліцца Ружанец.

15.04.2019

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2019Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы, вул. Арджанікідзе, д. 6

 

15.04.2019 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

16.04.2019 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

17.04.2019 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў; Алеепамазанне (алеем хворых) 

 

18.04.2019 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 16:00 - Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

гадз. 18:30 - Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых

 

19.04.2019 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

--- Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга 

 

20.04.2019 - ВЯЛІКАЯ СУБОТА 

гадз. 10:00 - Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў 

 

21.04.2019 +++ НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

-- Чырвоны касцёл - галоўны храм --

 

гадз. 00:00 – Пасхальная працэсія і Пасхальная Ютрань

і  Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга; Асвячэнне велікодных страваў 

 

гадз. 12:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга 

(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

 

22.04.2019 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

13.04.2019

Не зносьце крыжоў! Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у КурапатахНе мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зноса галоўнага знаку хрысціянства працягваецца.

 

Голас Касцёла і Праваслаўнай Царквы, іншых хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пустыні.

 

Знос крыжоў — гэта вялікая рана на сэрцы веруючага чалавека.

 

І гэта робіцца падчас Вялікага Посту, калі хрысціяне разважаюць пра збаўчую муку Езуса Хрыста, прынятую Ім на дрэве Крыжа.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.