Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


10.07.2020
XXVI ПІЛІГРЫМКА ВІЦЕБСК - ПОЛАЦК,  Малітва за БеларусьСусьветны Ўладару, спрадвечны Божа, Ты ўвесь сьвет стварыў і законы для ўсяго ўстанавіў, кожнаму месца прызначыў, а род людзкі так бясконца палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага паслаў на зямлю, каб усе слухалі Ягоную навуку і, ідучы сьледам за Ім, увайшлі ў Тваё нябеснае валадарства.
Мы, дзеці беларускага народу, як маглі, слухаліся Тваіх загадаў, але дзеля чалавечае слабасьці часта падалі і зьневажалі Цябе сваімі грахамі.
Цяпер молім Цябе шчыра: даруй нам нашыя правіны, нашую нядбайнасьць ў адносінах да сябе і да іншых; даруй таксама тым, хто крыўдзіў нас і зьневажаў.
Барані нас ад крыўды варожае і дай нам і ворагам нашым духа сапраўднае хрысьціянскае любові. Дай нам еднасьць веры, згоду ў грамадзкім і сямейным жыцьці, загаі нашыя асабістыя і народныя раны душы, якія мы самі сабе ўчынілі, або ад непрыяцеляў атрымалі.
У нашым штодзённым жыцьці асьвяці наш розум Тваім евангельскім сьвятлом, каб мы, захоўваючы Твае прыказаньні, перамагалі ўсе цяжкасьці і цярпеньні і заўсёды Цябе бласлаўлялі.
Пашлі беларускаму народу ахвярных слугаў сваіх, якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі. Дай нам сьвятое духавенства. Блаславі нашы сем’і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчырай сьвятой любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысьць сваіх дзетак. Асаблівую ласку дай моладзі, каб яна атрымала глыбокае хрысьціянскае ўзгадаваньне і вырасла на карысных сыноў і дачок свайго народу.
Блаславі нашыя дачасныя дастаткі, ня дай гінуць марна тым талентам, якія Ты пасылаеш у наш народ, але дай ім свабодна разьвіцца і закрасаваць Табе на славу і ўсяму людзтву на карысьць. Блаславі працу сялянаў на ральлі, работнікаў у фабрыках, вучоных, пісьменьнікаў, мастакоў, каб з іхняй дапамогай беларускі народ мог разумна і прыгожа жыць і разьвівацца.
 
Цябе, Усячыстая Багародзіца і нашая нябесная Маці, просім: пакрый нашу краіну Тваім сьвятым покрывам і будзь нашай апякункай і заступніцай. І ты, сьвятая Еўфрасіньня, асьветніца Беларусі, і ўсе сьвятыя заступнікі беларускага народу, маліцеся за нас няспынна, каб мы сталіся народам сьвятым, які выконвае волю Божую і сваё пасланство, і каб мы ўнесьлі свой уклад у агульнае дабро тут на зямлі, а ў прышлым жыцьці атрымалі вечнае шчасьце і няспынна аддавалі славу, пашану і пакланеньне Богу ў Тройцы адзінаму, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
10.07.2020

На шляху да адзінства хрысціянНа шляху духовай Пілігрымкіразважаем пра шлях да адзінства хрысціян

 

Ян Павел ІІ, Orientale Lumen, 4:

 

Да ўсіх Цэркваў Усходу і Захаду дасягае гуканьне людзей нашага часу, што пытаюцца пра сэнс свайго жыцьця. Мы чуем у ім мальбу тых, хто шукае страчанага й забытага Айца (пар. Лк 15:18-20; Ян 14:8). Сучасны чалавек просіць нас указаць яму Хрыста, Які ведае Айца і зьявіў Яго нам (пар. Ян 8:55; 14:8-11).

10.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень ІІІ: 10 ліпеня 2020


Духовая праграма:

Евангелле паводле св. Яна, 3:1-36.

 

Молімся за хрысціянскія Цэрквы ў Беларусі, за іх плённае сведчанне Евангелля.

 

З асаблівай увагай разважаем верш з Евангелля паводле Яна 3:16.

9.07.2020

Дзева Марыя прыкладам пазнання і любові БогаУ духовай праграме Пілігрымкі 2020 асаблівае месца мае Найсвятая Дзева Марыя – Маці Ісуса Хрыста і духоўная Маці Ягоных вучняў.

 

Удзельнікам праграмы прапануем разважанне аб пакліканні Дзевы Марыі.

9.07.2020

СЕТКА МАЛІТВЫ “СВЯТЛО ЎСХОДУ” 2020Матэрыяламі духовай праграмы Пілігрымкі, якая праходзіць у днях 8-12 ліпеня ў фармаце ан-лайн,  карыстаюцца вернікі з разных мясцінаў Беларусі - ад Гародні, Слоніма  ды Бярозаўкі да Гомеля і Чачэрска. Асабістая малітва вернікаў розных канфесій абдымае ўсю Беларусь.

 

Некаторыя вернікі працягваюць малітву ў бліжайшым для іх храме, просяць святаслужыцеляў памаліцца ў іхніх інтэнцыях.

Сёння, у чацвер 9 ліпеня 2020, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне  Боскую Літургію ў дасланых вернікамі інтэнцыях адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка. 

9.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень ІІ: 9 ліпеня 2020

 

Духовая праграма:

Евангелле паводле св. Яна, 2:1-23.

 

Молімся за сем’і Беларусі, за бацькоў, моладзь і дзяцей – за ўмацаванне хрысціянскіх, сямейных каштоўнасцей у грамадстве.

8.07.2020

РЭХА ПЕРШАГА ДНЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ПІЛІГРЫМКІ 2020Да духовай праграмы Пілігрымкі, якая праходзіць у фармаце ан-лайн, далучыліся ўдзельнікі розных мясцінаў Беларусі і Замежжа.

 

Асабліва каштоўнымі былі словы духовай сулучнасці і Архіпастырскае Блаславенне, якое для ўсіх удзельнікаў Пілігрымкі даслаў з Чыкага Высодастойны Ўладыка Бенядыкт (Алексійчук), які 26 год таму быў ініцыятарам грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Далучаецца ён да руплівых і нястомных малітваў пілігрымаў за Беларусь.

 

Словы духовай салідарнасці для ўдзельнікаў Пілігрымкі даслалі беларускія грэка-католікі з Варшавы, Любліна, Рыму.

8.07.2020

“Orientale Lumen - Святло Ўсходу”, Віцебск – Полацк 2020Дзень І: 8 ліпеня 2020

 

Духовая праграма:

Евангелле паводле св. Яна, 1:1-51.

 

Молімся за перакладчыкаў і выдаўцаў Бібліі на беларускай мове, ад Францішка Скарыны да нашых дзён.

7.07.2020
Пачаць духовую Праграму пілігрымкі ў моцы Духа Святога СуцяшальнікаДуховая Праграма XXVI грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020 праходзіць у фармаце ан-лайн. Гэта праграма духовая – не віртуальная. 

Пачаць яе і здзейсніць магчыма толькі ў моцы Духа Святога. 

 

Таму ўдзельнікаў Праграмы запрашаем уважліва выслухаць біблійную мэдытацыю а. Андрэя Буйніча пра дзейнасць Духа Святога Суцяшальніка ў жыцці вернікаў Царквы. 

(Гамілія прагучала ў Радыё Марыя ў VI Велікодную нядзелю, але яна будзе карыснай і ў гэты час пілігрымкі).

7.07.2020

Духовы заплечнік пілігрыма 2020Ад самога пачатку грэка-каталіцкай Пілігрымкі Віцебск – Полацк, адной з найважнейшых інтэнцый малітвы пілігрымаў з'яўляецца духоўнае адраджэнне Беларусі: жыцця хрысціянскіх Цэркваў, мовы, культуры, грамадства…

 

Малітва пілігрымаў упісваецца ў Няспынную малітву за Беларусь.

Карысным дапаможнікам ёсць “Малебен за беларускі народ”.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.