Толькі Ласка Духа Сьвятога чыніць нас здольнымі пазнаваць Бога і разумець знакі часу. Толькі Дар Духа робіць нашую веру моцнай, а волю незломнай у любых абставінах нашага жыцьця.
Дзень ІІ: 9 ліпеня 2020
Духовая праграма:
Евангелле паводле св. Яна, 2:1-23.
Молімся за сем’і Беларусі, за бацькоў, моладзь і дзяцей – за ўмацаванне хрысціянскіх, сямейных каштоўнасцей у грамадстве.