Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


28.11.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 29.11.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

28.11.2020

28 лістапада 2020: ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І МАЛІТВЫ ЗА АХВЯРЫ ГАЛАДАМОРУТрадыцыйна чацвёртая субота лістапада, сёлета 28 лістапада, ва Украіне з’яўляецца Днём памяці ахвяраў Галадамору.

 

У гэты дзень нашыя браты ўкраінцы ўшаноўваюць памяць мільёнаў суайчыннікаў, якія загінулі ў выніку палітыкі генацыду ўкраінскага народа, якую праводзілі злачынныя савецкія ўлады на чале з шалёным дыктатарам Іосіфам Сталіным (Джугашвілі), каб такім чынам задушыць пратэсты сялянаў супраць прымусовай калектывізацыі.

 

Украіна, якая з-за незвычайнай ураджайнасці здаўна лічылася «свірнам Еўропы», у першай палове ХХ стагоддзя перажыла тры вялікія катастрофы голаду: у 1921–1923, 1932–1933 і 1946–1947 гг., найстрашнейшай з якіх стаў сталінскі ГАЛАДАМОР  1932–1933 гг., што ахапіў некалькі рэгіёнаў Савецкага Саюзу. Сёння немагчыма дакладна вызначыць колькасць ахвяраў гэтай жахлівай трагедыі, але, паводле некаторых крыніц, можна казаць пра чатыры мільёны памерлых, большасць з якіх былі ўкраінцамі.

26.11.2020

НОВАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ ў ПОЛЬШЧЫ25 лістапада 2020 г. у дзень свята святамучаніка Язафата (Кунцэвіча), архібіскупа Полацкага (паводле юліянскага каляндара), Апостальская Нунцыятура ў Польшчы абвясціла, што Папа Францішак заснаваў новую епархію Ольштынска-Гданьскую Грэка-Каталіцкай Царквы ў Польшчы з сядзібай у Ольштыне. 

 

Першым яе біскупам прызначаны цяперашні пробашч парафіі Узвышэння св. Крыжа Гасподняга ў г. Валч, і адначасова дэкан Кашаліна - а. д-р  Аркадзіюш Траханоўскі.

 

"Гэта добрая навіна для нашых вернікаў. Біскуп, які пражывае ў Ольштыне, будзе мець непасрэдны кантакт з нашымі святарамі і вернікамі ў Варміі, Мазурыі і Памор'і. Я ўсцешаны гэтым рашэннем Папы Францішка, які станоўча адказаў на душпастырскія патрэбы нашай Царквы ў Польшчы" - адзначыў  архібіскуп Яўгеній (Паповіч) - мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) ў Польшчы.

25.11.2020

ЗВАРОТ ХРЫСЦІЯН РАСІІ да ХРЫСЦІЯН БЕЛАРУСІДарагія браты і сёстры, хрысціяне шматпакутнай беларускай зямлі!

 

Мы, ніжэйпадпісаныя, духавенства і міране Рускай Праваслаўнай Царквы, іншых Памесных Праваслаўных Цэркваў, вернікі Рымска-Каталіцкай Царквы, а таксама хрысціяне іншых канфесій, якія жывуць у Расіі і іншых краінах, звяртаемся да вас са словамі салідарнасці, падтрымкі і суцяшэння.

 

Даваць прававую ацэнку падзеям, якія адбываюцца ў грамадстве, — справа юрыстаў, а не царкоўнай супольнасці. Тым не менш, згодна з Асновамі сацыяльнай канцэпцыі РПЦ, яна не можа быць ізалявана “ад удзелу ў рашэнні сацыяльна значных задач” і не можа быць пазбаўлена “права даваць ацэнку дзеянням улад” (III.3), у першую чаргу — маральную ацэнку. 

25.11.2020

Зварот каталіцкіх біскупаў БеларусіКаталіцкія біскупы Беларусі кіруюць зварот да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленнем грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.

 

Наша бацькаўшчына Беларусь ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў нябачаным дагэтуль грамадска-палітычным крызісе, які, на жаль, паглыбляецца. Насілле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадства падзелена. Гэта не прадвяшчае нам шчаслівай будучыні, бо, як казаў Хрыстус, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць (пар. Мц 12, 25).

 

Цяжка паверыць, што такое адбываецца ў нашай міралюбнай краіне, вядомай сваёй талерантнасцю і згодай паміж людзьмі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў.

 

Каталіцкі Касцёл, кіруючыся Евангеллем і пабудаваным на ім сацыяльным вучэннем, выказваецца супраць насілля, беззаконня, несправядлівасці і няпраўды і асуджае іх. Касцёл заклікае да мірнага вырашэння ўзніклых праблем шляхам дыялогу ў духу любові да Бога і бліжняга, з захаваннем Божых і чалавечых законаў.

22.11.2020

ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ – ЧАС ДУХОВАЙ САЛІДАРНАСЦІЗавяршыўся першы  тыдзень Перадкаляднага посту паводле грэка-каталіцкага каляндара (15-21 лістапада), тыдзень асаблівай духовай салідарнасці з тымі, хто патрабуе малітоўнай падтрымкі.


Грэка-каталіцкія вернікі пасцілі ды маліліся за Беларусь, за святаслужыцеляў усіх хрысціянскіх канфесій у Беларусі ды за іх мужнае служэнне ў складаны, сумны час.

 

Напярэдадні гэтага Перадкаляднага посту, у суботу 14 лістапада 2020 – на пачатку цэлебрацыі св. Імшы ў Мінскай рыма-каталіцкай катэдры – Уладыка Юры (Касабуцкі) сказаў: "гэтая малітва — выраз салідарнасці, каб быць разам з усімі людзьмі, якія перажываюць сумныя часы; каб памаліцца за памерлага Рамана Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай тэрору, насілля ў нашай краіне". Грэка-католікі прынялі з удзячнасцю гэтыя словы, як пастырскі заклік да руплівай, няспыннай і нястомнай малітвы – праз заступніцтва Маці Божай Вострабрамскай, якая шануецца (16 лістапада) рыма-католікамі, грэка-католікамі, праваслаўнымі.  

21.11.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 22.11.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

21.11.2020

Завяршылася міжнародная канферэнцыя прысвячаная Замойскаму сіноду Уніяцкай ЦарквыУ рамках юбілею 300-годдзя Замойскага сінода (што праходзіў у г. Замасць (Zamość) з 26 жніўня па 17 верасня 1720), Папскі ўніверсітэт Яна Паўла ІІ у Кракаве арганізаваў 18-19 лістапада 2020 г. Міжнародную навуковую канферэнцыю на тэму “Спадчына Замойскага сінода 1720 – 2020: Выклікі і перспектывы”.

 

Галоўным арганізатарам і мадэратам Канферэнцыі быў а. прафесар Пшэмыслаў Навакоўскі СМ.

 

У двухдзённай Канферэнцыі было прэзентаваных 19 навуковых дакладаў даследчыкаў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Італіі - з розных навуковых дысцыплін: гісторыі, гісторыі культуры, права і кананічнага права, літургікі, тэалогіі. У сітуацыі пандэміі большасць дакладчыкаў і гасцей удзельнічала ў Канферэнцыі (уключна з дыскусіяй) ан-лайн.

20.11.2020

Супрацьстаяць распаўсюджванню пандэміі ў Беларусі медыкам дапамгае Дабрачыннае каталіцкае таварыства CaritasМінулы тыдзень у Беларусі адзначыўся значным павелічэннем выпадкаў захворвання COVID-19 сярод насельніцтва.

 

Беларускія медыкі гераічна працягваюць барацьбу з хваробай. Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стараецца ім у гэтым дапамагчы і па меры магчымасці забяспечыць усім неабходным.

З гэтай мэтай супрацоўнікі і валанцёры гэтага дабрачыннага каталіцкага таварыства працягваюць развозіць медыцынскую тэхніку і сродкі першай неабходнасці ў медыцынскія ўстановы нашай краіны.

 

Аднаразовыя маскі, халаты і камбінезоны, рэспіратары і рэцыркулятары, бактэрыцыдныя апрамяняльнікі, сродкі дэзінфекцыі, тэрмометры і флаўметры — вось далёка не поўны спіс таго, што Caritas перадае нашым медыкам.

20.11.2020

20-21 лістапада 2020 - з св. Янам Паўлам ІІ молімся аб абароне жыццяУ 100-годдзе легалізацыі абортаў у Савецкай Расіі хрысціяне Беларусі яднаюцца ў малітве, каб прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі.

 

У Беларусі гэтая малітва праходзіць кругласутачна: з вечара 20-га да вечара 21 лістапада. 

 

Супольная малітва для вернікаў грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска:

Субота, 21 лістапада, у 18:00, у храме парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6).  

- Боская Літургія і малітва аб пакаянні за грахі свае і ўсяго народу


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.