Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


20.12.2020

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!У Львове адышоў да Госпада праф. Ігар Скачыляс.

 

У нядзелю, 20 снежня 2020 года, у Львове ад ускладненняў каранавірусу памёр 53-гадовы прафесар Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, вядомы ўкраінскі гісторык і краязнаўца Ігар Скачыляс. Пра гэта паведаміў рэктар УКУ Багдан Прах.


Вядома, што Ігар Скачыляс доўгі час знаходзіўся ў бальніцы, але хвароба аказалася больш моцнай. Ён памёр ад ускладненняў Covid-19, хаця ў яго не было хранічных захворванняў. Ён працаваў ва УКУ каля 30 гадоў.

 

Прафесар Ігар быў вядомым даследчыкам гісторыі хрысціянства на Беларускіх Землях, верным прыяцелям Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

Вечная памяць!

20.12.2020

У Нядзелю Святых Айцоў - молімся з Праведным Язэпам“Шчаслівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасці, 

бо яны насыцяцца” (Мц 5, 6)


ДЗЕНЬ V (20 снежня):


КАНДАК 5

Богаабраную Юную Дзеву прыняўшы ў дом свой, ты, блаславёны Язэпе, любіў яе, як абручніцу, шанаваў Яе, як Найчыстую Дзеву і Маці Збаўцы сьвету, і служыў Ей са страхам і пабожнасьцю ўсёй душою, каб сталася напісанае ў Законе і прароках, і разам з Марыяй клікаў Богу: 

Алілуя.

19.12.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 20.12.20, 11:00

 

 

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

19.12.2020

БОЖАЕ  НАРАДЖЭННЕ 2020Расклад  грэка-каталіцкіх багаслужбаў 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы 


СЕРАДА, 23 снежня 2020 

– 425 год Берасцейскай Уніі – у Рыме
гадз. 18:30 – Боская Літургія, Споведзь 


ЧАЦВЕР, 24 снежня 2020 

– Святы Вечар перад Раством Хрыстовым
гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага 

 

ПЯТНІЦА, 25 снежня 2020 

– Раство Госпада Нашага Ісуса Хрыста

гадз. 12:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага

Каляднае святкаванне


СУБОТА, 26 снежня 2020 

– Свята Найсвяцейшай Багародзіцы

гадз. 10:00 – Боская Літургія свята

гадз. 18:00 – Вячэрня свята Праведнага Язэпа


НЯДЗЕЛЯ, 27 снежня 2020 

– Свята Праведнага Язэпа

гадз. 10:00 – Боская Літургія свята
19.12.2020

Молімся з св. Язэпам і з Папам ФранцішкамЗа захаванне хрысціянскай прысутнасці на Блізкім Усходзе.


ДЗЕНЬ ІV (19 снежня):


КАНДАК 4

Суцішаючы буру сумніваў цнатлівага Язэпа, Анёл адкрыў тайну нараджэньня ад Беззаганнай Марыі Сына Божага, Збаўцы сьвету, кажучы: дасі імя Яму Ісус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў, і Яму пяем усе:

Алілуя.

18.12.2020

З св. Язэпам і з Папам Францішкам молімся за БеларусьПерад Іконай Праведнага Язэпа штодня чытаем Акафіст і асэнсоўваем словы Папы Францішка, што “Бог знаходзіцца там, дзе чалавеку пагражае небяспека, дзе чалавек пакутуе, дзе ўцякае, дзе перажывае непрыняцце і пакінутасць".

Усіх грамадзянаў нашай Бацькаўшчыны – шматпакутнай Беларусі, давераем Заступніцтву св. Язэпа.


ДЗЕНЬ IІІ (18 снежня):


КАНДАК 3

Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Язэп, дзіўнай тайны ня ведаючы, але навучаны Самім Богам, кліча да Яго:

Алілуя.


ІКАС 3

Праведны Язэп сумеўся, гледзячы на Дзеву, Якая мела ва ўлоньні сваім Бога, і спакусіўшыся, усумніўся ў Дзявоцтве, але, будучы праведным, захацеў паціху адпусьціць Яе, Богу, Які ўсё ведае, на суд аддаючы ўсё, і нас навучыў клікаць:

-Радуйся, цнатлівасьці ахоўніча;

-Радуйся, ізраільцянін, які ня мае зламыснасьці;

-Радуйся, добры сэрцам; 

-Радуйся, ціхі норавам;

-Радуйся, які ўсю надзею на Бога пакладаеш; 

-Радуйся, які Провіду Божаму сябе і іншых даручаеш;

Радуйся, праведны Язэпе, хуткі памочнік і малітоўны заступнік душаў нашых.


17.12.2020

“На многія і шчасныя леты!” – “Ad multos annos prosperos!”Вернікі грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску

павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння.


+++


Яго Святасці Папе Рымскаму ФРАНЦІШКУ

Пастыру Паўсюднай Царквы

РЫМ

ад Вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску


Ваша Святасць, Пачэсны і Дарагі Папа ФРАНЦІШАК,

віншуем Вас з Днём Вашага нараджэння – 17 снежня.

“На многія і шчасныя леты!” – “Ad multos annos prosperos!”

17.12.2020

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Мы атрымалі сумнае паведамляе, што 16 снежня 2020, на 88-м годзе жыцця,  адышла ў вечнасць святой +памяці Ганна Лашук, мама ксяндза каноніка Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах і дэкана Стаўбцоўскага дэканату.


Пахаванне адбудзецца 18 снежня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі, пачатак а 12-й гадзіне.

Пачэснаму Ксяндзу каноніку Ігару Лашуку - вернаму і ахвярнаму прыяцелю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы выказваем словы братэрскага спачування.

 

Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу давераем душу святой +памяці Ганны.


Заўпакойную Боскую Літургію з паніхідай за душу спачылай слугі Божай Ганны адслужым у храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) - у пятніцу 18 снежня ў 18:30.

 

Вечная памяць!


+архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар БГКЦ

 Мінск, 17 снежня 2020.

17.12.2020

Спецыяльны Пасланнік Папы Францішка сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам17 снежня 2020 у палацы Незалежнасці ў Мінску прайшла стустрэча Спецыяльнага Пасланніка Папы Францішак Апостальскага Нунцыя Клыўдыё Гуджэроцці з Аляксандрам Лукашэнкам.


Пра дэталі сустрэчы не інфармуецца.

 

Як перадала італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, у адказ на пытанні журналістаў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў наступнае:

«Я магу пацвердзіць, што сёння раніцай у 9.30 (па Рымскім часе) Монсіньёр Клаўдыё Гуджэроцці, былы Нунцый у Беларусі, у якасці Спецыяльнага Пасланніка Святоа Айца, сустрэнецца з Прэзідэнтам Беларусі спадаром Аляксандрам Лукашэнкам, каб выказаць заклапочанасць і трывогу Святога Айца ў сувязі з актуальнай сітуацыяй у краіне».

 

Паводле Catholic.by

17.12.2020

З св. Язэпам гатовімся да Божага Нараджэння - ДЗЕНЬ ІI: 17 снежняАд 16 снежня да 27 снежня 2020 (свята Праведнага Язэпа) кожны дзень чытаем адзін Кандак і адзін Ікас “Акафіста святому і праведнаму Язэпу”.


ДЗЕНЬ IІ (17 снежня):


КАНДАК 2

Бачачы Дзеву Марыю, выхаваную пры храме і паўналетнюю, першасьвятар Захарыя ўсклікнуў да Госпада: Госпадзе, пакажы мужа, дастойнага заручыцца з Дзеваю. 

Калі ж заквітнеў жэзл Язэпа, даручаючы яму Дзеву, засьпяваў Богу: 

Алілуя.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.