Мы атрымалі сумнае паведамляе, што 16 снежня 2020, на 88-м годзе жыцця, адышла ў вечнасць святой +памяці Ганна Лашук, мама ксяндза каноніка Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах і дэкана Стаўбцоўскага дэканату.
Пахаванне адбудзецца 18 снежня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі, пачатак а 12-й гадзіне.
Пачэснаму Ксяндзу каноніку Ігару Лашуку - вернаму і ахвярнаму прыяцелю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы выказваем словы братэрскага спачування.
Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу давераем душу святой +памяці Ганны.
Заўпакойную Боскую Літургію з паніхідай за душу спачылай слугі Божай Ганны адслужым у храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) - у пятніцу 18 снежня ў 18:30.
Вечная памяць!
+архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар БГКЦ
Мінск, 17 снежня 2020.