Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


25.01.2021
Хіратонія Уладыкі Аркадзія - ардынарыя новай грэка-каталіцкай епархіі ў Польшчы У суботу, 23 студзеня 2021 г., калі Грэка-Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць Пратулінскіх мучанікаў, у храме Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў г. Ольштыне (Польшча ) прагучаў урачысты вокліч "Аксіос" ("дастойны, годны") падчас хіратоніі біскупа Аркадзя Траханоўскага, першага ардынарыя Ольштынска-Гданьскай епархіі, утворанай Папам Францішкам 25 лістапада 2020 г. У гэты ж дзень ольштынская Пакроўская царква стала і катэдральным храмам.

Біскупскую хіратонію Уладыкі Аркадзя (Траханоўскага) звершылі Блажэннейшы Святаслаў (Шаўчук), Першаіерарх УГКЦ разам з мітрапалітам Перамышльска-Варшаўскім Яўгенам (Паповічам) і ўладыкам Грыгорыем (Камаром), дапаможным біскупам Самбірска-Драгобыцкай епархіі. Урачыстасць адбылося ў прысутнасці духавенства і манахаў новастворанай епархіі, рыма-каталіцкага мітрапаліта Вармінскага Юзафа Гужынскага, лацінскіх і пратэстанцкіх святароў і запрошаных гасцей.
25.01.2021

Хрысціянскае адзінства: важныя каталіцка-праваслаўныя падзеіПандэмія значна запаволіла, але не спыніла каталіцка-праваслаўнага дыялогу і адносін. На гэта звярнуў увагу кс. Андрэа Пальміеры з Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў L'Osservatore Romano.

 

Ужо традыцыйна, падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян газета дае агляд кантактаў Каталіцкага Касцёла з рознымі канфесіямі.

 

Найважнейшай падзеяй аўтар лічыць візіт Патрыярха Канстантынопальскага ў Рым 19-22 кастрычніка 2020 г. Асноўнай яго мэтай быў удзел у Міжнароднай мірнай сустрэчы, арганізаванай супольнасцю св. Эгідзія. Барталамей І удзельнічаў у ёй разам з Францішкам і іншымі рэлігійнымі лідарамі.

24.01.2021

У катэдральным касцёле ў Мінску святую Імшу цэлебравалі Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец разам з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам24 студзеня, у катэдральным касцёле ў Мінску святую Імшу цэлебравалі Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец разам з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

 

У цэлебрацыі ўзялі ўдзел Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, святары і шматлікія вернікі.

 

Прамую трансляцыю гэтай святой Імшы, якая вялася на партале Catolic.by, паглядзела каля тысячы чалавек з розных куткоў Беларусі і з замежжа.

Эўхарыстыя ў галоўнай каталіцкай святыні беларускай сталіцы, якая адбывалася ў Нядзелю Божага слова, распачалася з інтранізацыі Бібліі.

 
23.01.2021
24 студзеня - Нядзеля мытніка і фарысея, з якой пачынаецца Велікодны літургічны цыклВелікодны цыкл пачынаецца ў Нядзелю мытніка і фарысея, за 10 тыдняў да Вялікадня, і заканчваецца на 8-ы тыдзень пасля Вялікадня Нядзеляй Усіх Святых.

Велікодны цыкл падзяляюць на перадвелікодны і велікодны перыяд.
Перадвелікодны перыяд складаецца з чатырох нядзель перад Вялікім постам (нядзелі мытніка і фарысея, блуднага сына, мясапуснай і сырапуснай), Вялікага посту, або Чатырохдзясятніцы (ад сырапуснай нядзелі да Вербніцы) і Вялікага тыдня.

22.01.2021

Біскуп Казімір Велікаселец уступіў на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі21 студзеня ў Мінску прайшла сустрэча членаў Калегіі кансультантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой адбыўся акт уступлення на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца.


Сустрэчу распачаў малітвай Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён шчыра падзякаваў усім прысутным за шматгадовае супрацоўніцтва, абяцаючы сваю малітву і падтрымку, а таксама служэнне парадамі і дапамогай у выпадку патрэбы.

 

Пасля кароткага ўступнага слова канцлер Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі зачытаў Дэкрэт Кангрэгацыі па справах Біскупаў ад 3 студзеня 2021 года на лацінскай мове, якім тытулярны біскуп Бланды і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Калі Дэкрэт быў прачытаны і паказаны прысутным, біскуп Казімір Велікаселец публічна прачытаў Вызнанне веры і падпісаў акт уступлення на пасаду.

 
21.01.2021
КАБ СУЛУЧНА СЛАВІЦЬ ІМЯ ІСУСА ХРЫСТАЗапрашэнне далучыцца да салідарнай малітвы
"Каб усе былі адно" (Ев. Яна 17,21) - у Вялікі Чацвер на Тайнай Вячэры Ісус маліўся за сваіх вучняў.
21 студзеня 2021, у Чацвер Тыдня малітваў аб Еднасці хрысіян, запрашаем далучыцца да малітвы - па магчымасці ў зрычны час з  12:00 да 20:00 (у Беларусі з 14:00 да 22:00).

Госпадзе, Ісусе Хрысце, які сказаў Сваім апосталам: "мір пакідаю вам, мір мой Я даю вам" (Ян 14,27), не зважай на нашыя грахі, але на веру Тваёй Царквы, і даруй ёй такі супакой і Еднасць, якія згодныя з Тваёй воляй,каб нам СУЛУЧНА славіць ІМЯ ТВАЁ святое цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
(міжнародная духовая платформа Synergeia pro Oriente Christiano, Bari-Roma-Padova-Minsk)
20.01.2021

Малітва аб еднасці хрысціян адбылася ў Віцебскай катэдрыЭкуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій адбылася ў Віцебскай катэдры 19 студзеня 2021 года.


Каталіцкі Касцёл на гэтай сустрэчы прадставілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч. У набажэнстве прынялі ўдзел айцы Беларускай грэка-каталіцкай царквы, прапаведнік лютэранскай супольнасці і прадстаўнік міжнароднай хрысціянскай асацыяцыі “Гедэон”, а таксама вернікі названых канфесій.

 

20.01.2021

У Мінску развіталіся з Леанідам ЛычомЛеанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8.

 

На развітанне з Леанідам Лычом прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі родныя гісторыка, калегі, сябры па грамадскай дзейнасці. На развітанні прысутнічалі кіраўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы, апостальскі візітатар Сяргей Гаек, выдавец Павел Жук, гісторыкі Валеры Герасімаў і Сяргей Пятровіч, бард Андрэй Мельнікаў, сябра ТБМ Мікола Лавіцкі і іншыя.  
Гісторык Сяргей Пятровіч узгадаў Леаніда Лыча, як чалавека, у якога ён не вучыўся ў інстытуце гісторыі, але які быў яго настаўнікам і прыкладам па жыцці — прыкладам у любові да Беларусі.

 
19.01.2021

Хрысціянскае адзінства: малітва манахінь з Гран-ШамПраз тэму Тыдня малітваў аб еднасці хрысцін мы хацелі паказаць Божую любоў і падкрэсліць, што мы жывём толькі дзякуючы ёй, - адзначыла настаяцельніца Супольнасці Гран-Шам, сястра Ан-Эманюэль.

 

З 1975 г. штогод групы хрысціян з асобных краін і кантынентаў рыхтуюць матэрыялы да чарговай экуменічнай ініцыятывы. Сёлетнія разважанні падрыхтавала ўзгаданая жаночая манаская супольнасць з Швейцарыі. Тэма – “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён” – была ўзята з 15-га раздзела Евангелля св. Яна.

 

“Наша супольнасць была заснавана ў 1936 г. З самага пачатку мы маем трывалыя сувязі з айцом Полем Куцюр’е, ключавой фігурай у гісторыі Тыдня малітваў аб еднасці, і шукаем натхнення ў экуменічнай Супольнасці Тэзэ”, - прызналася Vatican News сястра Ан-Эманюэль.

19.01.2021

СЛОВА Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея на дзень пахавання ЛЕАНІДА ЛЫЧАЗавяршыўся земны шлях жыцця нашаго брата Леаніда. Прыходзім сёння развітацца з ім і хочам перадаць яму тое, што самае каштоўнае…


Калі сёння цела Леаніда складаем у Беларускую зямлю – людзі шляхотныя ўзгадаюць яго з пашанай ды ўдзячнасцю.


Як хрысціяне Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу дзякуем за жыццё Леаніда і давераем ягоную душу ў заўпакойнай малітве.


Ад імя Беларускай Грэка-каталіцкай (Уніякай) Царквы дзякуем Госпаду Богу:
- за нястомнае і мужнае служэнне Леаніда Беларусі і Беларускаму Народу;
- за адважныя пошукі гістарычнай праўды, якая прасвятляе годнасць нашага Народу;
- за ягоны подзвіг развіцця беларускай мовы і культуры.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.