Пошук

Каляндар

 

СЛОВА Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея на дзень пахавання ЛЕАНІДА ЛЫЧА  


СЛОВА Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея на дзень пахавання ЛЕАНІДА ЛЫЧАЗавяршыўся земны шлях жыцця нашаго брата Леаніда. Прыходзім сёння развітацца з ім і хочам перадаць яму тое, што самае каштоўнае…


Калі сёння цела Леаніда складаем у Беларускую зямлю – людзі шляхотныя ўзгадаюць яго з пашанай ды ўдзячнасцю.


Як хрысціяне Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу дзякуем за жыццё Леаніда і давераем ягоную душу ў заўпакойнай малітве.


Ад імя Беларускай Грэка-каталіцкай (Уніякай) Царквы дзякуем Госпаду Богу:
- за нястомнае і мужнае служэнне Леаніда Беларусі і Беларускаму Народу;
- за адважныя пошукі гістарычнай праўды, якая прасвятляе годнасць нашага Народу;
- за ягоны подзвіг развіцця беларускай мовы і культуры.


Ва ўдзячнай памяці захоўваем сустрэчы і размовы са святой памяці Леанідам і дзякуем яму за аб’ектыўнае даследванне гісторыі нашай шматпакутнай Беларускай Уніяцкай Царквы.


У бліжайшую суботу, у храме Духоўнага цэнтра Праведнага Язэпа (на вул. Арджанікідзе 6), у 17:30 адслужым заўпакойную Паніхіду; а тут сёння памолімся коратка.


“У блаславёным сне яго, дай, Госпадзе, знайсці вечны супакой
душы спачылага Леаніда і ўчыні яму вечную памяць!”


Мінск, 19 студзеня 2021 г.
Архімандрыт Сяргей (Гаек),

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі


19.01.2021

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier