Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


27.04.2021

27 красавіка 2021 - VII гадавіна кананізацыі папы Яна Паўла ІІКананізацыя Яна XXIII і Яна Паўла II мела месца ў Рыме 27 красавіка 2014. 

 
Была гэта літургічная цырымонія беспрэцэдэнтная ў гісторыі Царквы. Назвалі яе Імшой чатырох Папаў: двое былі ўзведзены да славы алтароў папам Францішкам у прысутнасці яго папярэдніка на пенсіі Бэнэдыкта XVI. 

 

МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II
О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Праз Яго заступніцтва, дай нам Божа, асаблівае блаславеньне для нашай Бацькаўшчыны - Беларусіі для ўсяго беларускага Народу.Амін.

27.04.2021

У Маскве католікі і мясцовыя беларусы маліліся ў 35-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофыУ панядзелак 26 красавіка ў маскоўскім францішканскім кляштары Меншых Братоў Канвентуальных адбылося адмысловае набажэнства, удзельнікі якога памаліліся за ўсіх загінулых і пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС, а таксама аб пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.


У памяць аб гэтай трагічнай падзеі, якая адбылася 35 гадоў таму, на супольную малітву сабраліся католікі Маскоўскага рэгіёна і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў айцец Дарыюш Харасімовіч OFMConv, кусташ Расійскай кустодыі Меншых Братоў Канвентуальных. Разам з ім служылі айцец Пётр Карнялюк OFMConv і протаархімандрыт айцец Петрас Есаян, пробашч армяна-каталіцкай парафіі святога Рыгора Асветніка.

26.04.2021

Вербніца ў Полацкай парафііПолацкая парафія св. Язафата з'яўляецца адзінай супольнасцю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая мае асаблівы каляндар. Нерухомыя святы вернікі тут святкуюць паводле грыгарыянскага календара, а Вялікдзень і ўсе святы, якія адлічваюцца ў залежнасці ад даты Вялікадня - паводле юліянскага. Менавіта таму 25 красавіка 2021 г. парафія адзначала свята Уваходу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім.

 

У гэтым часе для вернікаў адбыліся духоўныя навукі, якія правёў а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Лазарава субота і Вербная нядзеля сталі падставай для разважанняў над тэмамі ўдзячнасці і міласэрнасці. Айцец згадаў парады Папы Францішка, які шырока апісвае, як мы павінны рэалізоўваць міласэрнасць да іншых у нашым жыцці. Папа жадае звярнуць увагу на тры рэчы.

24.04.2021

Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў: генацыд армян – пляма на гісторыі чалавецтваКардынал Леанарда Сандры - Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў прыняў удзел у Літургіі, прымеркаванай да 106-гадавіны генацыда армянскага народа. Яна прайшла 24 красавіка 2021 г. у Папскім армянскім калегіуме ў Рыме.


Літургію ўзначаліў архібіскуп Рафаэль Мінасян, ардынарый для вернікаў Армяна-Каталіцкай Царквы ва Усходняй Еўропе. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі рымскай армянскай супольнасці і дыпламаты.

24.04.2021

24 красавіка - Дзень памяці ахвяраў генацыду Армянскага народу Дзень гэты адзначаецца штогод 24 красавіка ў памяць пра ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі. 


Нягледзячы на   тое, што планамернае і інстытуцыйна падмацаванае знішчэнне армянскага насельніцтва ў Асманскай Турцыі пачалося яшчэ з канца XIX стагоддзя, 24 красавіка ў якасці мемарыяльнай даты выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1915 годзе ў асманскай сталіцы Стамбуле былі арыштаваныя і пазней забітыя больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі. Так армянскі народ, большая частка якога на той момант пражывала ў Заходняй Арменіі, пазбавіўся большай часткі інтэлектуальнай эліты. Услед за гэтай падзеяй рушыла чарада забойстваў і высяленне этнічных армян, якая атрымала назву «генацыд армянаў». 


15 красавіка 2015 года Еўрапарламент абвясціў 24 красавіка еўрапейскім Днём памяці ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі.


+ + + ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! + + +

24.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.04.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

24.04.2021
375 год УЖГАРАДСКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІЗ нагоды 375-х угодкаў Ужгарадскай Уніі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Апостальскага Адміністратара Мукачаўскай епархіі Русінскай Грэка-Каталіцкай Царквы на Закарпацці Высокадастойнага Уладыку Ніла (Лушчака), духавенства і вернікаў епархіі.

Ужгарадская царкоўная унія паміж праваслаўнымі хрысціянамі Закарпацця і Рымскім Апостальскім Пасадам Каталіцкай Царквы была заключана 24 красавіка 1646 г. ва Ужгарадзе. Хрысціянства на Закарпацці пачынаецца ад часоў місіі святых Апосталаў славянскіх Кірыла і Мятода, а гэта азначае яшчэ да падзелу Цэркваў.
23.04.2021

Малітоўны ўспамін ахвяраў Чарнобыльскай АЭСУ сувязі з 35-й гадавінай Чарнобыльскай катастрофы вернікі розных канфесій і рэлігій ў Беларусі ў асаблівы спосаб у малітве ўзадваюць усіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.

 

У парафіях Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі малітвы праходзяць у днях 23-24-25-26 красавіка 2021, у рамках прадбачаных у графіку на гэтыя дні багаслужэнняў.

23.04.2021

У свае імяніны Папа Францішак наведаў бедных, якія праходзяць вакцынацыю, і пачаставаў іх шакаладнымі яйкамі23 красавіка, у дзень свайго нябеснага апекуна святога Юрыя, Папа Францішак скіраваўся ў атрыум Залы Паўла VI, каб наведаць бедных, якія праходзяць вакцынацыю ў Ватыкане.


Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, прысутныя праспявалі Святому Айцу песню з добрымі пажаданнямі на імяніны, а ён паразмаўляў з некалькімі валанцёрамі, запрасіўшы іх працягваць высакародную місію.

22.04.2021

Месяц май па жаданні Папы Францішка стане месяцам малітвы аб спыненні пандэмііПапская рада па развіцці новай Евангелізацыі паінфармавала, што, згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, май будзе прысвечаны малітоўнаму марафону пад дэвізам «Касцёл нястомна маліўся да Бога (Дз 12, 5)».

 

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, усе санктуарыі свету стануць месцамі ружанцовай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі з удзелам вернікаў, сем’яў і супольнасцяў.

На афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па рымскім часе) будзе транслявацца марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету.

 

Папа Францішак, як паінфармавала Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі, распачне гэтую вялікую малітву 1 мая, а завершыць 31 мая.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.