Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


22.09.2022

У НУР-СУЛТАНЕ МІТРАПАЛІТ ВЕНІЯМІН СУСТРЭЎСЯ З ПАПАМ ФРАНЦІШКАМУ склад дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы, якая ўдзельнічала ў VII З'ездзе лідэраў традыцыйных і сусветных рэлігій у сталіцу Казахстана горадзе Нур-Султан 14-15 верасня 2022 года, уваходзіў  Высокапраасвяшчэнны Мітрапаліт Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.   

 

Дэлегацыю ўзначаліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхата Мітрапаліт Валакаламскі Антоній а ў яе склад увайшлі таксама кіраўнік Казахстанскай мітрапалічай акругі Мітрапаліт Астанінскі і Казахстанскі Аляксандр і  Мітрапаліт Казанскі і Татарстанскі Кірыл.

22.09.2022

Папа Францішак заклікае да малітвы і блізкасці з народам УкраіныСвяты Айцец заклікаў да еднасці з высакародным і шматпакутным народам Украіны. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла ў Ватыкане.

 

“Я хацеў бы таксама звярнуць вашу ўвагу на жахлівую сітуацыю ў спакутаванай Украіне. Кардынал Краеўскі паехаў туды ў чацвёрты раз. Учора ён патэлефанаваў мне. Ён знаходзіцца там, дапамагаючы ў Адэсе і іншых мясцовасцях. Ён распавёў мне пра пакуты гэтага народа, пра зверствы і жахі, пра целы закатаваных людзей, якія знаходзяць. Давайце будзем з’яднанымі з гэтым настолькі высакародным і шматпакутным народам”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец.

21.09.2022

Святы Айцец падвёў вынікі падарожжа ў КазахстанБудаўніцтва лепшага свету патрабуе штодзённых высілкаў, а не толькі ўрачыстых падзей, - заўважыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

 

Францішак распавёў пра Апостальскае падарожжа ў Казахстан, якое здзейсніў 13-15 верасня, а таксама выказаў падзяку ўладам краіны, біскупам і іх супрацоўнікам за вялікую працу, якую яны зрабілі для арганізацыі візіту. Папа нагадаў, што галоўнай мэтай пілігрымкі быў удзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які стаў “месцам сустрэчы і дыялогу” дзеля міру і агульначалавечага братэрства ў свеце.

17.09.2022

Альбом з беларускімі іконамі перададзены Папе Францішку ў Нур-Султане15 верасня 2022 г. на завяршэнне сустрэчы Папы Фрацішка з духавенствам, манахамі, манахінямі і вернікамі ў рыма-каталіцкай катэдры ў Нур-Султане, архімандрыт Сяргей (Гаек) перадаў Святому Айцу аьбом "Цудадзейныя абразы Маці Божай" (2-е выданне якога выдадзена ў выдавецтве "Про Хрысто" у Мінску 2022 г.). Гэты альбом змяшчае фатаграфіі 13-ці іконаў Багародзіцы шанаваных у санктуарыях Беларусі. 

 

Як вядома, з ініцыятывы пробашча мінскага касцёла свв. Сымона і Алены кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, копіі гэтых іконаў пілігрымуюць па Беларусі. 

 

Перадаючы альбом, архімандрыт Сяргей сказаў Святому Айцу, што перад гэтымі іконамі шматлікія вернікі моляцца за Яго. Папа сказаў: "працягвайце вашыя малітвы за мяне".

17.09.2022

16 верасня - у царкоўным каляндары БГКЦ: успамін Перанясення мошчаў святамучаніка Язафата, Архібіскупа ПолацкагаГэта парафіяльнае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе. Віншуем вернікаў лідскай парафіі, віншуем святароў, якія акармляюць гэтую парафію: протапрэзбітара Заходняга Дэканата а. Андрэя Крата і а. Віталя Быстрова. 

 
У гэтым годзе грэка-каталіцкая парафія ў Лідзе адзначае парафіяльнае Свята ў нядзелю 18 верасня  2022 г. у 16:00 гадз. З казаннем на Боскай Літургіі запрошаны кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў Мастах і Мастоўскі дэкан. Парафію ў Лідзе суправаджаем братэрскай малітвай.

15.09.2022
Біскуп Буткевіч: шкада, што Папу сустракаем не ў Беларусі

Старшыня епіскапату Беларусі, шкадуе, што “магчымасць сустрэчы з Папам існуе пакуль што выключна па-за межамі нашай краіны”. Ён пракаментаваў Vatican News свой удзел у сустрэчы з Францішкам у Казахстане.

 

“Мы жывём з надзеяй і молімся, каб калісьці ўзнікла магчымасць прывітаць Пантыфіка ў Беларусі, але для нас вялікая радасць, калі ён наведвае краіны былога Савецкага Саюза, бо гэта тэрыторыя, дзе, на жаль, Касцёл больш за ўсё пакутаваў ад атэістычнай сістэмы”, - адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

15.09.2022

Папа: дыялог паміж рэлігіямі – незаменнае служэнне чалавецтвуБудзем пасланнікамі міра і адзінства, - заклікаў Святы Айцец у прамове на заканчэнне З’езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які 13-15 верасня 2022 года прайшоў у Нур-Султане.

 

Святы Айцец падзякаваў удзельнікам кангрэса, адзначаючы важнасць такіх падзей “у цяжкі час, азмрочаны не толькі пандэміяй, але таксама і бессэнсоўным вар’яцтвам вайны”. Ён падкрэсліў, што рэлігіі могуць рабіць каштоўны ўклад у дыялог і згоду паміж народамі, а таксама заўважыў, што “на жаль, псеўдарэлігійны тэрарызм, экстрэмізм, радыкалізм, нацыяналізм, якія хаваюцца пад покрывам сакральнасці, усё яшчэ выклікаюць страх і асцярогу ў адносінах да рэлігій”.

15.09.2022

У Мінску з удзелам арцыбіскупа Станеўскага прайшла міжрэлігійная сустрэча на тэму «Каштоўнасць міра і адзінства»У сераду 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла малітоўная сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігій пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства».

 

Сабраныя ў гэты вечар у Чырвоным касцёле прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, юдаізму і ісламу духоўна ядналіся з удзельнікамі Сёмага Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які з удзелам Папы Францішка ў гэтыя дні праходзіць у Казахстане.

15.09.2022

Малітва аб міры ва ўсім свеце14 верасня 2022: Аб міры ва ўсім свеце, аб развіцці міжрэлігійнага братэрства і дыялогу - у Астане з Папам Францішкам маліліся Біскуп Алег Буткевіч, Біскуп Аляксандр Яшэўскі, Архімандрыт Сяргей (Гаек). У Мінску - у Чырвоным касцёле маліўся протапрэзбітар Андрэй Абламейка з вернікамі.

13.09.2022

У Карагандзе архімандрыт Сяргей (Гаек) прыняў удзел у душпастырскай кансультацыі адносна дыялогу з мусульманамі13 верасня 2022 завяршылася дзевятніца (навена) малітоўнай падтрымкі Папы Францішка - " Пасланніка міру і братэрства", які вечарам у гэты дзень прыбыў у Нур-Султан - сталіцу Казахстана.  У гэтай духоўнай праграме ўдзельнічалі вернікі ў парафіях і супольнасцях грэка-католікаў Беларусі.  

 

У той жа дзень 13 верасня, у малітве і душпастырскай кансультацыі адносна патрэбаў і магчымасцяў міжрэлігійнага дыялогу - асабліва хрысціянаў і мусульманаў - удзельнічаў у Карагандзе (у манастыры Айцоў Марыянаў) архімандрыт Сяргей (Гаек). Ён узгадаў свой удзел у пачатковых ініцыятывах  дыялогу католікаў і мусульманаў ў Казахскай ССР (у Карагандзе) і Таджыкскай ССР (у Душанбэ), што мелі месца яшчэ напрыканцы 80-тых гадоў ХХ-га стагоддзя.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.