Пошук

Каляндар

 


4.10.2022
Папа Францішак заклікае палітычных лідараў да адказнасціРашэнне скіраваць заклік да міру замест традыцыйнай нядзельнай катэхезы перад Анёл Панскі, паказвае наколькі Папа ўсведамляе пагрозу, што навісла над светам, - лічыць галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду.

 

Андрэа Тарніелі, у сваёй аўтарскай калонцы на партале Vatican News, заўважыў, што такое здаралася толькі аднойчы – у першыя месяцы пантыфікату Францішка, у сувязі з вайной у Сірыі. “Аднак гэтыя дзве сітуацыі непараўнальныя, і сённяшняя выглядае больш пагрозлівай з-за магчымых катастрафічных наступстваў”, - дадаў ён.

30.09.2022
Папа Францішак: вера і розум, калі ідуць разам, напаўняюць свет сэнсамВера і розум, калі яны ідуць, узяўшыся за рукі, здольныя ўмацоўваць культуру чалавека, напаўняць свет сэнсам і будаваць больш гуманнае, братэрскае і, адпаведна, больш напоўненае Богам грамадства, - адзначыў Папа.

 

Францішак прыняў 30 верасня 2022 года на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў міжнароднай асацыяцыі вернікаў – Брацтва святога Тамаша Аквінскага (FASTA).

29.09.2022
Папа Францішак паедзе ў Бахрэйн і возьме ўдзел у мірным форуме28 верасня 2022 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду паведаміў аб рашэнні Францішка паехаць у чарговую блізкаўсходнюю краіну ў Персідскім заліве.

 

“Прыняўшы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае раней Апостальскае падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн”, - заявіў Матэа Бруні. Візіт пройдзе з 3 па 6 лістапада 2022 года і будзе звязаны з удзелам Пантыфіка ў ініцыятыве Бахрэйнскі форум на карысць дыялогу: Усход і Захад за чалавечае суіснаванне (Bahrain Forum for Dialogue: East and West for Human Coexistence).

23.09.2022

23 верасня Дзень нараджэння адзначае пастыр Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч23 верасня 2022 года гродзенскаму ардынарыю споўнілася 73 гады. Ён з'яўляецца пастырам Касцёла на Гродзеншчыне з 1991 года, калі Папа св. Ян Павел ІІ прызначыў яго біскупам новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі. У Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ўзначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.

 

Шчыра віншуем Уладыку Аляксандра: Ad multos annos prosperos! - На многія ды шчасныя леты!

22.09.2022

У НУР-СУЛТАНЕ МІТРАПАЛІТ ВЕНІЯМІН СУСТРЭЎСЯ З ПАПАМ ФРАНЦІШКАМУ склад дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы, якая ўдзельнічала ў VII З'ездзе лідэраў традыцыйных і сусветных рэлігій у сталіцу Казахстана горадзе Нур-Султан 14-15 верасня 2022 года, уваходзіў  Высокапраасвяшчэнны Мітрапаліт Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.   

 

Дэлегацыю ўзначаліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхата Мітрапаліт Валакаламскі Антоній а ў яе склад увайшлі таксама кіраўнік Казахстанскай мітрапалічай акругі Мітрапаліт Астанінскі і Казахстанскі Аляксандр і  Мітрапаліт Казанскі і Татарстанскі Кірыл.

22.09.2022

Папа Францішак заклікае да малітвы і блізкасці з народам УкраіныСвяты Айцец заклікаў да еднасці з высакародным і шматпакутным народам Украіны. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла ў Ватыкане.

 

“Я хацеў бы таксама звярнуць вашу ўвагу на жахлівую сітуацыю ў спакутаванай Украіне. Кардынал Краеўскі паехаў туды ў чацвёрты раз. Учора ён патэлефанаваў мне. Ён знаходзіцца там, дапамагаючы ў Адэсе і іншых мясцовасцях. Ён распавёў мне пра пакуты гэтага народа, пра зверствы і жахі, пра целы закатаваных людзей, якія знаходзяць. Давайце будзем з’яднанымі з гэтым настолькі высакародным і шматпакутным народам”, - заклікаў вернікаў Святы Айцец.

21.09.2022

Святы Айцец падвёў вынікі падарожжа ў КазахстанБудаўніцтва лепшага свету патрабуе штодзённых высілкаў, а не толькі ўрачыстых падзей, - заўважыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

 

Францішак распавёў пра Апостальскае падарожжа ў Казахстан, якое здзейсніў 13-15 верасня, а таксама выказаў падзяку ўладам краіны, біскупам і іх супрацоўнікам за вялікую працу, якую яны зрабілі для арганізацыі візіту. Папа нагадаў, што галоўнай мэтай пілігрымкі быў удзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які стаў “месцам сустрэчы і дыялогу” дзеля міру і агульначалавечага братэрства ў свеце.

17.09.2022

Альбом з беларускімі іконамі перададзены Папе Францішку ў Нур-Султане15 верасня 2022 г. на завяршэнне сустрэчы Папы Фрацішка з духавенствам, манахамі, манахінямі і вернікамі ў рыма-каталіцкай катэдры ў Нур-Султане, архімандрыт Сяргей (Гаек) перадаў Святому Айцу аьбом "Цудадзейныя абразы Маці Божай" (2-е выданне якога выдадзена ў выдавецтве "Про Хрысто" у Мінску 2022 г.). Гэты альбом змяшчае фатаграфіі 13-ці іконаў Багародзіцы шанаваных у санктуарыях Беларусі. 

 

Як вядома, з ініцыятывы пробашча мінскага касцёла свв. Сымона і Алены кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, копіі гэтых іконаў пілігрымуюць па Беларусі. 

 

Перадаючы альбом, архімандрыт Сяргей сказаў Святому Айцу, што перад гэтымі іконамі шматлікія вернікі моляцца за Яго. Папа сказаў: "працягвайце вашыя малітвы за мяне".

17.09.2022

16 верасня - у царкоўным каляндары БГКЦ: успамін Перанясення мошчаў святамучаніка Язафата, Архібіскупа ПолацкагаГэта парафіяльнае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе. Віншуем вернікаў лідскай парафіі, віншуем святароў, якія акармляюць гэтую парафію: протапрэзбітара Заходняга Дэканата а. Андрэя Крата і а. Віталя Быстрова. 

 
У гэтым годзе грэка-каталіцкая парафія ў Лідзе адзначае парафіяльнае Свята ў нядзелю 18 верасня  2022 г. у 16:00 гадз. З казаннем на Боскай Літургіі запрошаны кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў Мастах і Мастоўскі дэкан. Парафію ў Лідзе суправаджаем братэрскай малітвай.

15.09.2022
Біскуп Буткевіч: шкада, што Папу сустракаем не ў Беларусі

Старшыня епіскапату Беларусі, шкадуе, што “магчымасць сустрэчы з Папам існуе пакуль што выключна па-за межамі нашай краіны”. Ён пракаментаваў Vatican News свой удзел у сустрэчы з Францішкам у Казахстане.

 

“Мы жывём з надзеяй і молімся, каб калісьці ўзнікла магчымасць прывітаць Пантыфіка ў Беларусі, але для нас вялікая радасць, калі ён наведвае краіны былога Савецкага Саюза, бо гэта тэрыторыя, дзе, на жаль, Касцёл больш за ўсё пакутаваў ад атэістычнай сістэмы”, - адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.