Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Каталіцкія біскупы Беларусі просяць аб малітве за Папу Бэнэдыкта XVI  


Каталіцкія біскупы Беларусі просяць аб малітве за Папу Бэнэдыкта XVIСледам за Папам Францішкам, які падчас агульнай аўдыенцыі 28 снежня ў Ватыкане папрасіў аб малітве за свайго цяжка хворага папярэдніка Бэнэдыкта XVI, з такою ж просьбаю маліцца за Папу эмэрыта звяртаюцца да духавенства і вернікаў каталіцкія біскупы Беларусі.


Паважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!


Сёння, пасля агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Ватыкане, дырэктар прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні заявіў наступнае:

 

«Што датычыцца стану здароўя Папы эмэрыта, за якога Папа Францішак папрасіў аб малітве напрыканцы ранішняй агульнай аўдыенцыі, магу пацвердзіць, што ў апошнія некалькі гадзін адбылося пагаршэнне стану здароўя з прычыны пажылога ўзросту. Сітуацыя на дадзены момант застаецца пад кантролем, Папа на пенсіі знаходзіцца пад пастаянным медыцынскім наглядам. Пасля заканчэння агульнай аўдыенцыі Папа Францішак скіраваўся ў кляштар Mater Ecclesiæ да Бeнeдыкта XVI. З’яднаемся ў малітве за Папу на пенсіі», — сказаў кіраўнік ватыканскай прэс-службы.

 

Заахвочваем вас, шаноўныя святары, духавенства, усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама ўсіх людзей добрай волі, па просьбе Святога Айца Францішка далучыцца да малітваў за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI.

 

Падтрымаем нашай малітвай адданага слугу і іерарха Хрыстовага Касцёла, вялікага абаронцу веры нашага часу. Няхай гэтая малітва будзе выразам нашай удзячнасці Папу Бэнэдыкту XVI за мужнае сведчанне веры, пакоры і адданасці Каталіцкаму Касцёлу, якое ён даў падчас свайго пантыфікату, а таксама за яго малітвы, якімі ён у цішыні на працягу апошніх васьмі гадоў падтрымлівае Паўсюдны Касцёл.

 

Каталіцкія біскупы Беларусі

 

Паводле Catholic.by


29.12.2022

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.