Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


18.10.2023

«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»: прамая трансляцыя з дыяцэзій Беларусі18 кастрычніка ў Беларусі пройдзе малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы», якая злучыць тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі.


Кожны ахвотны можа далучыцца да анлайн-малітвы.

 

Пачатак у 18.00.

 

Арганізатары акцыі ў Мінску запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19).

17.10.2023

АДЫШОЎ У ВЕЧНАСЦЬ УЛАДЫКА ДЫМІТРЫОС САЛАХАССвятой памяці Ўладыка Дымітрыос, тытулярны біскуп Грацыянопалі, былы Апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі, спачыў ў Госпадзе ў Афінах 16 кастрычніка 2023, ва ўзросце 84 гадоў.

 

Ён нарадзіўся ў Афінах 7 чэрвеня 1939 г. і стаў прэзбітарам 9 лютага 1964 г. Быў прызначаны Апостальскім экзархам для католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі 23 красавіка 2008 г., біскупскую хіратанію атрымаў 24 мая. Выйшаў на пенсію 2 лютага 2016 г.

17.10.2023

17 кастрычніка 2023 - ДЗЕНЬ ПОСТУ І МАЛІТВЫ ЗА МІР У СВЯТОЙ ЗЯМЛІЛацінскі Патрыярх Ерусаліма кардынал П’ербатыста Піццабала - ад імя ўсіх Іерархаў (ардынарыяў) Святой Зямлі - абвясціў 17 кастрычніка 2023 днём малітвы за мір на Святой Зямлі. 

 

Хрысціяне (розных традыцый і канфесій) далучаюцца да гэтай духоўнай ініцыятывы. Асаблівы час малітвы: гадз. 15:00 і гадз. 21:00 - паводле мясцовага часу.

17.10.2023

Актуальнасць  усходняй літургічнай традыцыі для духоўнага ўмацавання сем'яў16 кастрычніка 2023 г. у грэка-каталіцкай парафіі свв. Братоў-Апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці ў малітве адзначана 45-ю гадавіну абрання (16.10.1978) Біскупам Рыму кракаўскага архібіскупа Кароля Вайтылы, які 22.10.1978  уступіў на катэдру св. Пятра з імем Ян Павел ІІ. 

 

У падзячнай малітве ўдзельнічалі святары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія ў гэты дзень сабраліся на душпастырскай Сінаксе. Святары абмяркоўвалі праблемы душпастырскай апекі над сем'ямі - выкарыстоўваючы матэрыялы штогадовай сустрэчы біскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (якая прайшла ў Афінах з 18 па 21 верасня 2023 г.).

17.10.2023

45 гадоў таму польскі кардынал Караль Вайтыла быў выбраны Папам Янам Паўлам ІІ45 гадоў таму, 16 кастрычніка 1978 года, польскі кардынал Караль Вайтыла, тагачасны Мітрапаліт Кракаўскі, быў выбраны Папам, прыняўшы імя Ян Павел ІІ.


Як адзначае з нагоды гадавіны абрання Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, некаторыя блізкія знаёмыя кардынала Вайтылы лічылі, што яго не зусім звычайныя паводзіны ў дні перад канклавам, у тым ліку асаблівая засяроджанасць і маўклівасць, маглі сведчыць пра тое, што ён, магчыма, прадчуваў тое, што павінна было адбыцца неўзабаве.

13.10.2023

Папа Францішак звярнуўся да беларусаўБіскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў. 

 

“Вітаю ўсіх вас. Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”, - сказаў папа. 

 

Магілёўскі біскуп апублікаваў відэа ў сваім інстаграме.

 

12.10.2023

13 - 22 кастрычніка 2023: ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ 45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму;

у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.


У Мінску малітоўная Дэкада пачынаецца ў Пятніцу 13.10.2023: Боская Літургія ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023: Боская Літургія ў 11:00 у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).

11.10.2023

Баруны: санктуарый запрашае адзначыць 330-годдзе дапамогі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных.


Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі нагадвае, што сёлета адзначаецца 330-годдзе з таго часу, як абраз Маці Божай Барунскай быў прызнаны цудадзейным. 

 

З нагоды гэтай падзеі пробашч парафіі ў Барунах ксёндз Павел Паўлюкевіч і мясцовыя вернікі шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасці.

 

Пачатак а 12-й гадзіне.

10.10.2023

У Магілёве з удзелам нунцыя і іерархаў адсвяткавалі 240-годдзе з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбыўся VII Ружанцовы кангрэс, прысвечаны 240-годдзю Магілёўскай архідыяцэзіі, у якую ўвайшлі ўсе католікі лацінскага абраду на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі.


З гэтай нагоды ўдзел у сёлетнім кангрэсе ўзялі высокія госці: Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і вернікі з розных мясцін Беларусі. Сімвалічна было і тое, што святкаванне 240-годдзя з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі сабрала акурат каля 240 ўдзельнікаў.

5.10.2023

Біскуп Яшэўскі прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая распачалася ў Рыме4 кастрычніка, ва ўспамін святога Францішка, святой Імшой на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане распачалася XVI звычайная Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

 

Касцёл у Беларусі на Генеральнай асамблеі ў Рыме прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.