Субота, 16 сакавіка 2024 - Субота Акафісту
У суботу на пятым тыдні Вялікага посту святая Царква ўрачыста спявае Акафіст у гонар Багародзіцы або падзячныя Пахвалы Найсвятой Багародзіцы. З прычыны гэтага і само свята называецца "Пахвала Найсвятой Багародзіцы" (такая назва знаходзіцца ўжо ў старажытнарускіх летапісах).
Акафіст урачыста абвяшчае Таямніцу Дабравешчання і просіць апекі Багародзіцы - Магутнай Уладаркі.
|