Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


29.03.2024
Святы Айцец падрыхтаваў разважанні да Крыжовага шляху ў КалізеіФранцішак сам падрыхтаваў разважанні да Крыжовага шляху, які адбудзецца ў рымскім Калізеі 29 сакавіка 2024 года. Іх тэма – “У малітве з Езусам на Крыжовым шляху”.

 

Упершыню ў падрыхтоўцы да Крыжовага шляху не прымалі ўдзел асобныя людзі і групы, як у папярэднія гады.

27.03.2024

Расклад грэка-каталіцкіх Службаў на Вялікі тыдзеньМІНСК, Храм на зав. Снежным 7

 

✝️ Серада, 27 сакавіка 2024

18.30 – Літургія раней асвячаных Дароў

 

✝️ Вялікі Чацвер, 28 сакавіка 2024

18.30 – Вячэрня з Літургіяй Васіля Вялікага. Успамін Тайнай Вячэры

20.00 – Ютрань 12 Евангелляў. Успамін мукаў і смерці Хрыстовай

 

✝️ Вялікая Пятніца, 29 сакавіка 2024

16.00 – Вячэрня з вынасам Плашчаніцы

18.30 – Ерусалімская ютрань

 

✝️ Вялікая Субота, 30 сакавіка 2024

10.00 – Вячэрня з Літургіяй Васіля Вялікага. Блаславенне велікодных страваў

 

УВАСКРАСЕНННЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА (Вялікдзень)

Вялікая Субота, 30 сакавіка 2024

20.30 – Светлая ютрань і Літургія Яна Залатавуснага. Блаславенне велікодных страваў 

 

🔆 Нядзеля Уваскрасення, 31 сакавіка 2024

10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага. Блаславенне велікодных страваў

26.03.2024
Пантыфік запэўніў у блізкасці вернікаў Святой ЗямліФранцішак скіраваў ліст да католікаў усіх абрадаў, якія пражываюць у Святой Зямлі, выказваючы ім сваю блізкасць, любоў і падтрымку, асабліва тым, хто пакутуе аб абсурднай драмы вайны.

 

“Дзякую за ваша сведчанне веры, дзякую за любоў, якая ёсць паміж вамі, дзякую за тое, што ўмееце спадзявацца насуперак усякай надзеі”, - напісаў Пантыфік у сваіх віншаваннях з нагоды Вялікадня, які адна частка вернікаў рэгіёна будзе адзначаць па грыгарыянскім календары, 31 сакавіка, а другая – па юліянскім, 5 мая.

26.03.2024

Добры Разбойнік: сімвал Божай Міласэрнасці да ўсіх грэшнікаўУ дзень 25 сакавіка Рымскі Мартыралог — галоўны збор святых Каталіцкага Касцёла — успамінае Добрага разбойніка, які быў кананізаваны самім Езусам.


Святы Добры Разбойнік, якога апокрыфы называюць Дысмас (у старажытнарускай традыцыі Рах) — адзін з двух злачынцаў, павешаных на крыжах побач з Езусам. Ён — увасабленне таго, хто блукаў гадамі, каб перад самай смерцю прыняць найлепшае рашэнне ў сваім жыцці.

25.03.2024

25 сакавіка - Свята Дабравешчання БагародзіцыСёння – пачатак нашага збаўлення і спрадвечнае тайны аб’яўленне: Сын Божы стаецца Сынам Дзевы і Габрыэль ласку абвяшчае. Дзеля гэтага і мы разам усклікнем Багародзіцы: “Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою!”.


Трапар свята Дабравешчання вельмі яскрава раскрывае сутнасць падзеі, якая паклала пачатак нашаму збаўленню.

23.03.2024

Кардынал Шонбарн на Пальмовую нядзелю: варта быць вослікам, які нясе ЕзусаПра сімволіку Пальмовай нядзелі, якая сёлета прыпадае на 24 сакавіка, піша ў кароткім каментары Мітрапаліт Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.


Пачатак Вялікага тыдня. Уезд Езуса ў Ерузалем. Не на кані, але пакорна на восліку. Гэты вобраз глыбока адбіўся ў нашым уяўленні, таксама, як захапіў жыхароў Ерузалема і ў тыя часы. Юдэі з усяго свету пілігрымавалі ў Святы горад на свята Пасхі. Там, напэўна, быў вялікі натоўп. І штогод адно пытанне было нябачным цэнтрам фэсту: ці Месія прыйдзе сёлета? Гэтае чаканне было асабліва моцным у сэрцах людзей падчас юдэйскіх пасхальных святаў.

22.03.2024

РЭКАЛЕКЦЫІ ў МІНСКУ перад ПАСХАЙ ХРЫСТОВАЙ 2024У 2024 г. перадпасхальныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска - час духоўнага аднаўлення ды Споведзі.

 

У Парафіі Праведнага Язэпа і Парафіі св. Міколы Цудатворцы

(храм на вул. Арджанікідзе, д. 6)

23 сакавіка 2024, СУБОТА, гадз. 18:00

-Вячэрня з рэкалекцыйным казаннем, Споведзь

 

24 сакавіка 2024, НЯДЗЕЛЯ ВЕРБНАЯ

-гадз. 10:00 - Боская Літургія з казаннем, Споведзь

-гадз. 15:00 - Боская Літургія з казаннем, Споведзь

 

25 сакавіка 2024, ПАНЯДЗЕЛАК,

свята ДАБРАВЕШЧАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ

-гадз. 18:30 - Боская Літургія з казаннем, Споведзь

Прапаведнік: протапрэзбітар Андрэй Абламейка

18.03.2024

18 сакавіка 2024 г. ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ па Юліянскім календарыНашай малітвай  суправаджаем усіх, хто прытрымліваецца гэтага календара: грэка-католікаў (асабліва г. Полацка і тых, хто жыве ў Беларусі ва «ўнутранай дыяспары») ды Братоў праваслаўных. 

 

"Збаў, Госпадзе, народ Твой

і блаславі набытак Твой;

даруй мір святой Тваёй Царкве

і захавай верных Тваіх сілаю Твайго Крыжа".

16.03.2024

Субота, 16 сакавіка 2024 - Субота АкафістуУ суботу на пятым тыдні Вялікага посту святая Царква ўрачыста спявае Акафіст у гонар Багародзіцы або падзячныя  Пахвалы Найсвятой Багародзіцы. З прычыны гэтага і само свята называецца "Пахвала Найсвятой Багародзіцы" (такая назва знаходзіцца ўжо ў старажытнарускіх летапісах). 

 

Акафіст урачыста абвяшчае Таямніцу Дабравешчання і просіць апекі Багародзіцы - Магутнай Уладаркі.

15.03.2024

СВЕДКІ ВЕРЫ ЎСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ14 сакавіка 2024 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўпаўнаважыў гэта ведамства абнародаваць новыя дэкрэты, два з якіх адносяцца да святаслужыцеляў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Адзін Дэкрэт прызнае цуд, які адбыўся дзякуючы малітве праз заступніцтва ліванскага епіскапа Істыфана Дувэйхі (1630-1704), мараніцкага Патрыярха Антыёхіі (1630-1704); 

 

Іншы Дэкрэт прызнае гераічнасць цнот: індыйскага архіепіскапа Гіваргіса Томаса Панікарувітэла (1882-1953), святара сіра-малабарскай архіепархіі Трывандрум, заснавальніка мужчынскай і жаночай манаскай Супольнасці Наследавання Хрыста.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.