Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


26.06.2008
27 чэрвеня – Сьвята ў менскай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Паданьне сьцьвярджае, што ў XV стагоддзі ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі (грэцкі арыгінал XIV стагоддзя) была скрадзена нейкім купцом са сьвятыні на высьпе Крыт ды прывезена на караблі ў Рым. Падчас падарожжа на моры здарылася бура, і жыцьцё пасажыраў апынулася ў небясьпецы.
20.06.2008
Прамова Кардынала Тарчызіо Бэртонэ у Грэка-каталіцкім Цэнтры у Менску 19 чэрвеня 2008 г.
20.06.2008
Прывітальнае Слова Архімандрыта Сяргея
20.06.2008
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ ў грэка-каталіцкім Цэнтры імя сьвятога Язэпа
У чацьвер, 19 чэрвеня, а 17:00 гадзіне Яго Эмінэнцыя кардынал Тарчызіо Бэртонэ – дзяржсакратар Яго Сьвятасьці Папы Рымскага Бенядыкта XVI – сустрэўся з вернікамі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Сустрэча адбылася ў душпастарскім Цэнтры імя сьвятога Язэпа па вул. Арджанікідзэ.
8.06.2008
Пастырскі заклік духовай падрыхтоўкі да Візіту ў Беларусь Кардынала Тарчызіо Бэртонэ Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Бенядыкта XVI
Першапастыр Паўсюднай (Каталіцкай) Царквы Яго Сьвятасьць Папа Рымскі Бенядыкт XVI пасылае у нашую Богам любімую Бацькаўшчыну Беларусь свайго бліжэйшага Супрацоўніка – Дзяржаўнага Сакратара Сьвятой Сталіцы Кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Ягоны афіцыйны візіт па запрашэньні Ураду Беларусі адбудзецца 18 – 22 чэрвеня 2008 г.
5.06.2008
Агульная інтэнцыя:

Каб кожны хрысьціянін умацоўваў глыбокае асабістае сяброўства з Хрыстом і дзякуючы гэтаму мог перадаваць кожнаму чалавеку, якога сустрэне, сілу Яго любові.

Місіянерская інтэнцыя:

Каб Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс у Квэбэку (Канада) дапамог глыбей усьвядоміць, што Эўхарыстыя зьяўляецца сэрцам Царквы і крыніцай евангелізацыі.
5.06.2008
Малітва за сьвятасьць сьвятароў

З блаславеньня Апостальскага візітатара архімандрыта Сяргея Гаека, у нядзелю, 1 чэрвеня, ва ўсіх парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы адбылася малітва за сьвятасьць сьвятароў.
30.05.2008
Візіт кардынала Бэртонэ ва Ўкраіну
З 23 па 26 траўня 2008 г. праходзіў візіт Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Тарчызіо Бэртонэ ва Ўкраіну. 23 траўня высокі госьць прыехаў ў Львоў, дзе сустрэўся з біскупамі УГКЦ Уладыкам Ігарам (Возьнякам), Уладыкам Уладзімірам (Війцішыным), Уладыкам Сцяпанам (Мяньком), Уладыкам Яраславам (Прырызам), Уладыкам Міланам (Шашыкам). Асноўнай мэтай візіту кардынала Бэртонэ ў Львоў была беатыфікацыя рыма-каталіцкай манахіні сястры Марты Вэцкай, якая адбылася 24 траўня.
26.05.2008
21-23 траўня 2008 г. на плошчы Данілы Галіцкага ў Львове, адбылася малітоўная акцыя “Кніга міру”, удзел у якой прыняла моладзь розных хрысьціянскіх канфесіяў. Мэта акцыі – аб’яднаць у супольнай малітве маладых людзей розных канфесіяў, сьведчыць пра Хрыста і Яго любоў у жыцьці кожнага чалавека.
26.05.2008
Эўхарыстычная працэсія вуліцамі Мінска
У нядзелю, 25 траўня, нашыя парафіяне далучыліся да урачыстай працэсіі рыма-каталіцкіх вернікаў, якая была прысьвечана ўшанаваньню Сьвятых Дароў (Сьвята Божага Цела). Пасьля Сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Роха на Залатой Горцы, сьвятары і вернікі прайшлі са Сьвятымі Дарамі па праспекту Незалежнасьці да Чырвонага Касьцёла, а потым па вул. Інтэрнацыянальнай да рыма-каталіцкай катэдры. На гэтым шляху працэсія чатыры разы прыпынялася дзеля чытаньня Евангельля і слуханьня казаньняў. Першы раз – на плошчы Перамогі, другі – перад палацам Рэспублікі, трэці – перад Чырвоным Касьцёлам і чацьвёрты – перад катэдрай. Надвор'е было не найлепшым, але яно не перашкодзіла шматлікім вернікам засьведчыць сваю паўсюдную хрысьціянскую веру беларускай сталіцы.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.