Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


17.04.2025

TRIDUUM SACRUM = "Святое Триденствие"Дні Пакутаў Хрыста і Пасха Гасподняя – 17-18-19/20 красавіка 2025. 

 

Дні малітвы за Царкву, за Папу Францішка, за святаслужыцеляў, за Беларусь, за нас саміх...

15.04.2025

Памяці Айца Аляксандра Надсана (1926-2015)15 красавіка 2025 года, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча ў эміграцыі – айца Аляксандра Надсана.

 

Айцец Аляксандр быў знакавай постаццю для беларускай дыяспары і адраджэння Грэка-Каталіцкай Царквы. Нарадзіўшыся ў Гарадзеі, ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Другой сусветнай вайны, апынуўся ў эміграцыі, дзе прыняў святарскі сан.

14.04.2025

Агульнагарадскі Крыжовы шлях пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску16 красавіка, у Вялікую сераду, па тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

 

Агульнагарадское набажэнства Крыжовага шляху традыцыйна адбываецца падчас Вялікага тыдня ў найстарэйшай каталіцкай парафіі сталіцы, на тэрыторыі даўніх Залатагорскіх могілак.

Адметнасцю сёлетняга пакаяльнага набажэнства будзе тое, што праводзіць яго будуць служыцелі Альфа курса ў Мінску.

14.04.2025

ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ ПАКУТАЎ ХРЫСТОВЫХВялікі Тыдзень у сціслым сэнсе пачынаецца ў панядзелак. Гэты дзень, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасці Хрыста.

 

Ён навучаў у святыні, вёў спрэчкі з фарысэямі, садукеямі і святарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасля абвінаваціць. Хрыстос не толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасць і крывадушнасць. Такім чынам нарастаў канфлікт, які непазбежна вёў да трагічнага канца. Можна сказаць, што гэтыя дні праходзілі пад ценем Крыжа.

12.04.2025

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2025МІНСК: Парафія Праведнага Язэпа – Парафія св. Мікалая (вул. Арджанікідзе, д. 6)


+13.04.2025 – ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ, Уваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім

гадз. 10:00 - Боская Літургія, асвячэнне вербачак

гадз.15:00 - Боская Літургія, асвячэнне вербачак


+14.04.2025 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


+15.04.2025 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


+16.04.2025 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

гадз. 17:30 – Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

17.04.2025 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

 

18.04.2025 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

19.04.2025 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:00 - Пасхальная Працэсія і Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў

 

20.04.2025 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

 

21.04.2025 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

10.04.2025
Папа Францішак: пазбавіцца ад усяго, што перашкаджае ісці за ЕзусамКультура індывідуалізма і самадастатковасці робіць нас больш няшчаснымі, - падкрэсліў Папа ў тэксце катэхезы для агульнай аўдыенцыі, які 9 красавіка 2025 года апублікавала Зала Друку Святога Пасада.

 

Францішак падрыхтаваў разважанне аб сустрэчы Езуса з безыменным багатым чалавекам, які з юнацтва захоўваў запаведзі, аднак, не знайшоўшы сэнсу жыцця, прыйшоў да Хрыста і спытаў: “Настаўнік добры, што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?”. Езус заклікаў яго прадаць усё, што мае, раздаць убогім і ісці за Ім, але ён засмуціўся ад гэтых слоў і адышоў маркотны, бо меў вялікую маёмасць (Мк 10,17-22).

3.04.2025
Нікейскі Сімвал веры – аснова хрысціянскай ідэнтычнасці3 красавіка 2025 года Міжнародная тэалагічная камісія абнародавала дакумент, прымеркаваны да 1700-годдзя Нікейскага Сабора (325–2025). У ім падкрэсліваецца гістарычнае і духоўнае значэнне Сімвала веры.

 

20 мая 2025 года ўвесь хрысціянскі свет будзе адзначаць 1700-годдзе Першага Сусветнага Сабора, які адбыўся ў Нікеі ў 325 годзе. Гэта падзея стала паваротным момантам у гісторыі хрысціянства. Сабор сфармуліраваў Нікейскі Сімвал веры, які вызначыў асновы хрысціянскага вучэння. З нагоды гэтай важнай гадавіны Міжнародная тэалагічная камісія апублікавала 70-старонкавы дакумент “Езус Хрыстус, Сын Божы, Збаўца. 1700-годдзе Нікейскага Сусветнага Сабора (325–2025)”.

2.04.2025
Кардынал Паралін: Ян Павел II жыў у празрыстасці перад БогамУ 20-ю гадавіну смерці святога Яна Паўла II, 2 красавіка 2025 года, кардынал П'етра Паралін узначаліў урачыстую Эўхарыстыю ў Базіліцы Святога Пятра, падкрэсліваючы, што Папа быў "пілігрымам надзеі" для Касцёла і чалавецтва.

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці адзначыў у гаміліі, што хоць гэтая эўхарыстычная цэлебрацыя адбываецца падчас Вялікага посту, яна напоўнена ўдзячнасцю і радасцю, бо яднае ўсіх у благаслаўлёным успаміне смерці святога – яго dies natalis, пераходу да паўнаты жыцця.
2.04.2025
Азербайджанская мова папоўніла сямейства “Vatican News”З 2 красавіка 2025 года “Vatican News” пачынае вяшчанне на азербайджанскай мове. Гэта 56-я мова ў медыйнай прасторы Святога Пасада.

 

Сімвалічна, што новая моўная версія “Vatican News” з'явілася менавіта ў дзень, калі Касцёл успамінае 20-ю гадавіну адыходу ў вечнасць святога Яна Паўла II – першага Папы, які наведаў Азербайджан. Медыя Святога Пасада цяпер гавораць на 56 мовах, уключаючы мовы жэстаў на італьянскай, іспанскай, англійскай і французскай.

30.03.2025
Папа да чэхаў: будзьце сведкамі міру і надзеі ў Еўропе і свецеГісторыя чэшскіх святых, такіх як Войцех, Кірыла і Мятод, Ян Непамук і іншыя, вучыць ніколі не губляць даверу да Бога, нават у часы выпрабаванняў і ганенняў, - напісаў Пантыфік у пасланні да ўдзельнікаў чэшскай нацыянальнай пілігрымкі ў Рым.

 

29 сакавіка 2025 года Зала Друку Святога Пасада абнародавала пасланне Францішка да чэшскіх пілігрымаў, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілейнага года. У нацыянальнай пілігрымцы, якую ўзначальвае старшыня чэшскага епіскапату, арцыбіскуп Ян Граўбнер, прымае ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек: біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.