Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


21.12.2010
Царквы кліча “Прыйдзі ” Слухаць, чытаць, святкаваць :
Гэта тэма перадкалядных рэкалекцыяў, якія ў Мінску праводзіць ераманах манастыра Студыйскага ўставу а. Лявонцій (Тумоўскі) з Рыму.


Калі мы збіраемся ў храме на малітву, перад намі паўстае падвойнае заданне. Па-першае, нам патрэбна пераадолець адчужанасць ад Бога, да Якога будзем звяртацца з малітвай, і якая праяўляе сябе або як вынік нашых грахоўных учынкаў, або як вынік таго, што мы доўгі час жывем папросту не ўспамінаючы пра Бога.

Наша блізкасць да Бога або далёкасць ад Яго не з’яўляецца толькі хвілінным станам, які мы можам больш востра перажыць, сустрэўшыся ў храме для супольнай малітвы. Яно ўкаранёнае ў нашым штодзённым жыцьці, ў нашай жывой веры і жаданні следваць за Хрыстом, або наадварот, ў нашай няздольнасці зрабіць Бога “хлебам штодзённым” нашага жыцця.
20.12.2010
НАРАДЖЭННЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТАслужбы ў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях 24 – 25 – 26 снежня 2010 г.

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

ПЯТНІЦА- 24 ХІІ – Вечар Раства Хрыстовага
18:30 – Вячэрня і Літургія св. Васіля Вялікага
у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

СУБОТА -25 ХІІ –РАСТВО ХРЫСТОВА
12:00 – Боская Літургія
13:00 – Свята для дзяцей
у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

НЯДЗЕЛЯ - 26 ХІІ – Сабор Найсв. Багародзіцы, – Свята Праведнага Язэпа
10:00 – Боская Літургія (парафіяльнае свята)
у капліцы Цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

15:00 – Боская Літургія (для парафіі св. Мікалая Цудатворцы)
у касцёле св. Яна Хрысціцеля ( вул. Пяханава 28, Серабранка)
17.12.2010
Беларусь сустракае Бэтлеемскі агонь 17 снежня 2010 г. ужо ў адзінаццаты раз Бэтлеемскі агонь будзе прывезены ў Беларусь. У гэты дзень беларускім скаўтам яго перададуць польскія скаўты на польска-беларускай мяжы каля Гродна. Сімвал нараджэння Божага Сына трапіць у гродзенскую катэдру, мінскі архікатэдральны касцёл, некаторыя парафіі краіны і накіруецца ў Расію.
У гродзенскую катэдру Бэтлеемскі агонь трапіць у 15.00, пасля ўрачыстага ўнясення якога адбудзецца святая Імша. У суботу, 18 снежня агонь будзе дастаўлены ў беларускую сталіцу. На пачатку св. Імшы ў 12.00 скаўткі і скаўты ( у суправаджэнні протапрэсьбітэра БГКЦ а. Яўгена Усошына) урачыста ўнясуць Бэтлеемскі агонь у архікатэдру. Адтуль ён будзе перададзены ў касцёл святых Сымона і Алены (12.30) і касцёл Узвышэнне Святога Крыжа (Кальварыя) — 14.00.
17.12.2010
Слухаць, чытаць, святкаваць...Перадкалядныя рэкалекцыі для мінскіх парафіяў

Слухаць, чытаць, святкаваць : Як жыць старажытнай мудрасцю ў сучасным свеце – гэта тэма перадкалядных рэкалекцыяў, якія праводзіць ераманах-студыт Лявонцій (Тумоўскі) з Рыму.
Рэкалекцыі праходзяць у ніжнім храме чырвонага касцёла (побач з бібліятэкай).

НЯДЗЕЛЯ – 19 ХІІ 2010
Зважайце як слухаеце (Лк 8,18).
11:00 Боская Літургія з казаннем
18:00 Боская Літургія з казаннем, нагода да споведзі
17:00 Духоўнае настаўленне: Займайся чытаннем... (1 Цм 4,13).

ПАНЯДЗЕЛАК – 20 ХІІ 2010
Ці яшчэ не разумееце і не памятаеце? (Мц 16,10).
18:30 Вячэрня з казаннем, нагода да споведзі

АЎТОРАК – 21 ХІІ 2010
І увайшоў Ісус у Ерусалім... (Ян 2,13)
18:30 Боская Літургія з казаннем
14.12.2010
Выбраны новы протаігумен Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмпарыстаў28 лістапада 2010 году шляхам галасавання новым Протаігуменам Львоўскай правінцыі Айцоў-Рэдэмптарыстаў на наступныя чатыры гады быў абраны а. Ігар Каліснык.
На гэтай пасадзе ён заменіць а. Васіля Іваніва, які выконваў служэнне Протаігумена на працягу апошніх шасці гадоў.
У Львоўскай Правінцыі Рэдэмптарыстаў (ЧНА) на сённяшні дзень служыць а. Антон (Нікалаеў) і вучыцца бр. Зміцер (Чарнель), абодва – беларусы.

Мы вітаем а. Ігара з абраннем на служэнне Протаігумена Львоўскай Правінцыі Чыну Насвяцейшага Адкупіцеля.
Няхай Госпад Чалавекалюбец прынясе яму шмат моцы і радасці ў ягоным служэнні.
13.12.2010
4-ае спаткане Пілігрымаў Даверу групы № BY17-22-83982 адбудзецца ў 18-30 21.12.2010 (аўторак) (г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6)

Большасці засталося аплаціць 60 еўра ў беларускім эквіваленце да 16.12.2010 уключна ці прынесці іх на ўжо на 4-ае спатканне па наступнай схеме: да 16.12.2010 курс = 4050руб. (усяго 243тыс.) на 21.12.2010 курс глядзім на http://afn.by/ у правай калонке Банкі РБ EUR (зправа)

Як здаць?
Ці асабіста ці пералічэннем на Мікалая Мікалаевіча Арцюхова праз ААБ"Беларусбанк" на рахунак 01027309 (в отд. 503/234) з пазнакай "унёсак Пілігрымкі Даверу Тэзэ-2010: Ратэрдам" УВАГА: захоўвайце арыгіналы плацёжных дакументаў (зрабіце сабе іх копіі) перадасцё мне іх на 4-ым спатканні ці непасрэдна перад ад'ездам.

P.S.: Хто сутыкнуўся з праблемай альтэрнатывы ці намагчымаці выехаць з Беларусі на Тэзэ-2010 - да 21.12.2010 вырашаем!
7.12.2010
Трэцяе спатканне групы № BY17-22-83982 будзе у гэту суботу 11.12.2010 а 18-00 па адрасу г.Мінск, вул.Арджэнікідзэ, 6 (р-н метро
"Аўтазаводская").
3.12.2010
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬУ першы дзень сьнежня нашу Царкву напаткала сумная навіна: 1 сьнежня, на 89-м годзе жыцьця, спачыла ў Госпадзе сп. Гэлена Гаек, мама Айца архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара БГКЦ.

Выказваем свае спачуваньні Архімандрыту Сяргею і молімся, каб Госпад прыняў сваю слугу Гэлену ў сваё Валадарства і каб “душа яе знайшла прытулак у сьвеце жывых, у месцы сьветлым, дзе ўсе сьвятыя спачываюць”.

Пахаваньне адбудзецца 6 сьнежня ў касьцёле парафіі сьв. Казіміра ў Лышковічах, каля Ловіча.

Заупакойную Літургію ў Менску 4 сьнежня а 10-ай гадзіне адслужыць а. протапразьбітар Яўген Усошын у капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Сьнежным, 7.

Супакой, Госпадзе, душу слугі Тваёй Гэлены і ўчыні ёй вечную памяць.
28.11.2010
2-ое спатканне пілігрымаў даверу групы BY17-22-83982 распачнецца сёння ў 17-30 па адрасу г.Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6 (р-н метро
Аўтазаводская). Спатканне праацягнецца прыкладна 2-2,5 гадзінкі і будзе прысвечана навучанню спеваў Тэзэ, супольнай малітве і спевам,
адказу на вашыя пытанні і вяртанню лішніх фатакартак (спатрэбілася 2шт.).
26.11.2010
Акцыя “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”Валанцёрскі рух св. Мікалая распачаў у Віцебску дабрачынную акцыю “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якая будзе трываць ажно да свята Божага Нараджэння.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць змяшчаць у сабе канцэлярскія тавары (напрыклад, альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены, цацкі, цёплыя дзіцячыя шкарпэткі, калготы, рукавічкі, заколкі і г.д. ці нешта салодкае. Мы прапануем удзельнікам ,таксама, напісаць ліст ад імя Святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любой даўжыні і мець свабодны змест, тут могуць быць павіншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, у акрэсе Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.