Пошук

Каляндар

 

Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства ЛЮБАМІР (Гузар) пакідае пасад Вярхоўнага Архібіскупа  


Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства ЛЮБАМІР (Гузар) пакідае пасад Вярхоўнага Архібіскупа10 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве Яго Блаславенства Любамір (Гузар) паведаміў пра тое, што ў гэты дзень Яго Святасць Папа Бенядыкт XVI прыняў ягонае адрачэнне ад пасаду Вярхоўнага Архібіскупа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Адпаведную просьбу да Святога Айца Першаярарх УГКЦ падаў, калі яму споўнілася 75 гадоў.

«Сёння, калі я ўжо не маю дастаткова сілаў, хачу перадаць пасад свайму наступніку, які працягне гэтую справу больш эфектыўна. Бо гэта не мая праца і я не з’яўляюся ключом. Ключом ёсць Царква, а мэта нашай працы – служэнне Царкве, і мы страемся яго выконваць да таго моманту, пакуль можам гэта рабіць эфектыўна», – тлумачыць сваё рашэнне Вярхоўны Архібіскуп Любамір.

Пасля адыходу ад кіраўніцтва УГКЦ Уладыка Любамір не мае намеру цалкам пакідаць жыццё Царвы і грамадства. “Я буду рабіць тое, што яшчэ можна рабіць. Буду маліцца за Царкву, пераасэнсоўваць мінулае, сачыць за тым, каб нічога з мінулага нашай Царквы не было страчана. Хацеў бы праводзіць сустрэчы з моладдзю, а таксама з рознымі прафесійнымі групамі”, – распавядае. Ужо ў гэтым месяцы запланавана ягоная сустрэча са студэнтамі Кіева-Магілянскай акадэміі, а таксама распачнецца праца над другой аудыётрылогіяй пад назвай “Грамадства”, у якую ўвойдуць аудыёкнігі “Грамадства і ўлада”, “Грамадства і бізнес” і “Грамадства і закон”.

“Згодна з кананічным правам, да абрання новага Першаярарха УГКЦ Адміністратарам Царквы будзе Архібіскуп Львоўскі Уладыка Ігар (Возьняк). На працягу бліжэйшых двух месяцаў адбудзецца выбарчы Сінод, які павінен абраць новага Першаярарха Царквы. За Уладыкам Любамірам застануцца ўсе тытулы і ўшанаванні, якія належаць ягонаму сану”, – паведаміў Сакратар Сіноду Біскупаў, Курыяльны біскуп УГКЦ Багдан (Дзюрах).

Яго Блаславенства Любамір узначаліў УГКЦ дзесяць год таму, пасля смерці свайго папярэдніка на пасадзе Міраслава Яна (Любачыўскага), і стаў першым Першаярархам Царквы, абраным на спецыяльным Сінодзе Біскупаў пасля выхаду УГКЦ з падполля ды атрымання Украінай незалежнасці. За гэты час пасад Першаярарха УГКЦ быў вернены са Свята-Юрскай гары ў Львове ў сталіцу Украіны. У Кіеве заканчваецца будаўніцтва Патрыяршага сабору Уваскрасення Хрыстовага ды Патрыяршага цэнтра УГКЦ.


Прававая даведка

Айцец д-р Віталь Токар, кіраўнік Юрыдычнага аддзелу Патрыяршай курыі УГКЦ:
“Згодна з Кодэксам канонаў Усходніх Цэркваў, асноўным заканадаўчым зборнікам Царквы, які дзейнічае з 1991 году, ды ў адпаведнасці з партыкулярным правам УГКЦ, пасля адрачэння Вярхоўнага Архібіскупа, ягоны пасад Вярхоўнага Архібіскупа стаў вакантным. Такая сітуацыя магчыма ў выпадку смерці або адрачэння ад пасаду (канон 126, § 1). Адрачэнне адбываецца паводле жадання, дакладней на адставе права Вярхоўнага Архібіскупа адрачыся пасады і ні ў якім выпадку не з’яўляецца ягоным абавязкам (канон 967)”.

12.02.2011

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.