Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


22.10.2013
22 кастрычніка — літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ   22 кастрычніка Каталіцкая Царква адзначае літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ.

Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка 2014 г.
21.10.2013
“Японская вечарына” для дзяцей з прытулкуУ суботу 19 кастрычніка нашую парафію наведалі дзеткі з мясцовага прытулку. Спецыяльна для іх валанцёры Руху св. Мікалая арганізавалі сапраўдную “японскую вечарыну”.

Пад час вечарыны дзеткі мелі магчымасць паўдзельнічаць у японскіх танцах, барацьбе сумо, распісаць вееры японскімі іерогліфамі, заняцца арыгамі, пачаставацца самаробнымі сушы, а таксама даведацца шмат цікавага пра гісторыю і культуру Японіі ды пра японскіх хрысціянскіх святых. 
17.10.2013
У Кошыцах (Славакія) праходзіць Сінакса Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ЕўропыУ катэдральным саборы Кошыцкай грэка-каталіцкай епархіі ў чацьвер 17 кастрычніка вечарам пачалася штогадовая Сінакся (сустрэча) Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.

У гэтай сустрэчы ўдзельнічаюць шматлікія іерархі Каталіцкіх Цэркваў Еўропы візантыйскага абраду, але ёсць і прадстаўнікі іншых традыцыяў, асабліва Мараніцкай Царквы Кіпру. У сінаксе ўдзельнічае Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), як Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
17.10.2013
16 кастрычніка — 35-годдзе абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы ПасадКардынал Караль Вайтыла, Папа Ян Павел ІІ, быў абраны на Святы Пасад у панядзелак 16 кастрычніка 1978 г., на другі дзень канклаву. Белы дым, які абвяшчаў аб выбары новага Пантыфіка, з’явіўся над Сікстынскай капэлай y 18.18.

Калегія кардыналаў, якая здзяйсняла выбар, налічвала 111 чалавек. Сярод кардыналаў выбаршчыкаў толькі 18 былі маладзейшыя за кардынала Вайтылу. Ён стаў наймалодшым з Папаў, якіх выбіралі на працягу паўтара стагоддзяў.
12.10.2013
Старшыня епіскапату Беларусі прыняў удзел у сустрэчы Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы ў Браціславе3–6 кастрычніка ў Браціславе (Славакія) праходзіла сустрэча Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) на тэму «Бог і дзяржава. Еўропа паміж свецкасцю і лаіцызмам». Беларусь на сустрэчы прадстаўляў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Нагодай для таго, каб правесці пасяджэнне ў сталіцы Славакіі па запрашэнні старшыні славацкага епіскапату арцыбіскупа Станіслава Зваленскага, стала завяршэнне юбілейных мерапрыемстваў 1150-годдзя прыбыцця святых Кірыла і Мятода на гэтыя землі. Сустрэчу ўзначальваў Прымас Венгрыі кардынал Петэр Эрдзё.
7.10.2013
Прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Прымірэнне ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Новыя выклікі» ў ВаршавеМіжнародная канферэнцыя «Прымірэнне ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Новыя выклікі» прайшла ў Варшаўскім Цэнтры праваслаўнай культуры з 2 па 4 кастрычніка. Канферэнцыя адбылася ў межах праекту «Прымірэнне ў Еўропе. Заданне Цэркваў у Беларусі, Украіне, Польшчы і Германіі». У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, Евангеліцка-Лютэранскай Царквы Беларусі.

28 чэрвеня гэтага года была падпісана «Супольная дэкларацыя з нагоды 70-годдзя Валынскай трагедыі паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Грэка-Каталіцкай Царквой Польшчы і Украіны». Гэты дакумент, а таксама трагічныя падзеі на Валыні сталі асноўным прадметам абмеркавання прадстаўнікоў Цэркваў з Польшчы, Украіны, Беларусі і Германіі.
4.10.2013
Біскуп Баляслаў Слосканс – “чалавек святога жыцця, чалавек міру”Выступленне Архімандрыта Сяргея (Гаека) на міжнароднай і міжканфесійнай Канферэнцыі ў Рызе (4.10.2013 г.), прысвечанай Памяці Слугі Божага Біскупа Баляслава Слосканса.

1). Ушаноўваем памяць Біскупа Баляслава з нагоды 120-ых угодкаў ягонага нараджэння на латвійскай зямлі. З удзячнай памяццю праглядаем складаныя шляхі ягонага жыцця, нястомнай душпастырскай працы, мужнасці і вялікага сведчання веры падчас пераследванняў - шляхі, якія закранулі многія краіны Усходняй і Заходняй Еўропы, уключна з Беларуссю і Беларусамі на эміграцыі.

Каталіцкая Царква перажывае Год Веры. І для мяне вялікай радасцю з’яўляецца магчымасць удзельнічаць ва ўшанаванні памяці Вялікага Сведкі Веры, Надзеі і Любові – Біскупа Баляслава, сына латышскага народа і пастыра Каталіцкай Царквы.
2.10.2013
У Рызе ўзгадаюць Біскупаў Баляслава Слосканса і Часлава СіповічаУ днях 3-6 кастрычніка 2013 г. у Рызе пройдуць Дні памяці Біскупа Баляслава Слосканса, з нагоды 120-ых угодкаў яго нараджэння. Ён быў Апостальскім Адміністратарам Магілеўскай архідыяцэзіі і Мінскай дыяцэзіі, а ў пасляваенны час (1952-1960) быў таксама Апостальскім Візітатарам для беларускіх грэка-католікаў у замежжы.

4 кастрычніка ў Рызе адбудзецца міжнародная і міжканфесійная Канферэнцыя, прысвечаная Памяці Слугі Божага Біскупа Баляслава Слосканса. У выступленні на гэтай Канферэнцыі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) узгадае двух чарговых Апостальскіх Візітатараў для беларускіх грэка-католікаў у замежжы: Біскупа Баляслава Слоскана (1952-1960) і Біскупа Часлава Сіповіча (1960-1981).

Абодва іерархі заставалі ў глыбокай сяброўскай сулучнасці аж да смерці. Абодва памерлі ў адзін год: Біскуп Баляслаў Слосканс – 18 красавіка 1981 г., Біскуп Часлаў Сіповіч – 4 красавіка 1981 г. Гэтае іх сяброўства было важным знакам сяброўства латышскага і беларускага народаў.
1.10.2013
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў БеларусіУ панядзелак 30 верасня ў 16.00 Яго Святасць Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас саракахвіліннай сустрэчы Папа затрымаўся над жыццём і перспектывамі Беларусі. Асаблівую ўвагу Пантыфік прысвяціў сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, радуючыся прагрэсу ў службе Евангеллю на карысць усяго беларускага народа і яго культуры.

Акрамя гэтага Пантыфік атрымаў усю інфармацыю, якой валодае Апостальскі Нунцый, аб становішчы святара Уладзіслава Лазара, выражаючы сваю заклапочанасць і просячы, каб яго асабіста рэгулярна інфармавалі аб развіцці гэтай сітуацыі. Папа запэўніў ўсю каталіцкую супольнасць краіны ў асаблівай блізкасці і ў сваёй асаблівай, бацькоўскай увазе да гэтай далікатнай сітуацыі.
16.09.2013
Боская Літургія за дзяцей20 верасня ў 18.30 пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа адбудзецца Боская Літургія ў інтэнцыі абароны ненароджаных дзяцей і ўмацавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у нашых сем’ях. Запрашаем на малітву ўсіх людзей, неабыякавых да справы абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Пасля Боскай Літургіі прадугледжана гарбата.

Нажаль, Беларусь — адзін з сусветных лідараў па колькасці абортаў і разводаў. Гэта значыць, што ўсе мы нясем пэўную адказнасць за жыццё тых дзетак, якія так і не пабачылі святла Божага. Гэта значыць, што перадусім, мы -хрысціяне павінны яшчэ больш маліцца і ахвяраваць свой час і сілы, каб абараніць нашыя сем’і і дзетак!

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.