Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


23.08.2025
Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзііПапа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка 2025 года.

 

Кардынал Гуджэроці, які раней быў апостальскім нунцыем у Беларусі (2011-2015), добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.

 

Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з'яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

23.08.2025
Швецыя: хрысціянскія лідары на гістарычным экуменічным юбілеіУ Стакгольме праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю Першай Сусветнай Канферэнцыі Цэркваў па пытаннях Практычнага Хрысціянства, якія працягнуцца да 24 жніўня 2025 года.

 

Шведская Рада Хрысціянскіх Цэркваў запрасіла прадстаўнікоў розных канфесій адзначыць знакавую падзею ў гісторыі экуменічнага руху. Першая Сусветная Канферэнцыя Цэркваў па пытаннях Практычнага Хрысціянства адбылася ў Стакгольме 19-30 жніўня 1925 года і стала важным крокам у развіцці сучаснага экуменізму.

22.08.2025

Браслаўская ікона БагародзіцыБраслаўская ікона Багародзіцы, больш вядомая як абраз Маці Божай Валадаркі азёраў, з'яўляецца адной з самых шанаваных хрысціянскіх святынь у Беларусі. Яна размешчана ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Браславе Віцебскай вобл. Гэтая ікона ўвасабляе Маці Божую як Валадарку азёраў, апякунку Браслаўскага краю, які вядомы сваімі маляўнічымі азёрамі. Свята гэтай іконы адзначаецца 22 жніўня, што супадае з урачыстасцю Маці Божай Каралевы, і з'яўляецца асаблівым днём для вернікаў, якія збіраюцца на малітвы і паломніцтвы.

 

Гісторыя Браслаўскай іконы пачынаецца ў XV ст., калі на востраве возера Неспіш быў заснаваны праваслаўны манастыр па фундацыі літоўскага магната Войцеха Манівіда. У пач. XVII ст. манастыр далучыўся да уніі і стаў святыняй манахаў-базыльянаў. У 1744 г. манастыр быў уключаны ў спіс святынь з цудатворнымі абразамі, а ікона атрымала рэпутацыю цудатворнай дзякуючы шматлікім сведчанням аб ласках і аздараўленнях.

21.08.2025

У міжнарожный малітоўнай сеці песні беларускіх грэка-каталіцкіх спевакоў (на Youtube): "Маці Божая ў Барунах" (спявае Мінскі грэка-каталіцкі гурт Orientale Lumen); "Дай добры Божа" (тэкст і выкананне Алесь Палуйка - Chabor). 

 

Вечары: 20-21 жніўня: Roma, Rimini, Munchen, Luxemburg, Vilnius, Tallinn.

 

 

21.08.2025

8-26 жніўня 2025: ПРАЦЯГВАЕЦЦА ІV УСЕБЕЛАРУСКІ ХРЭСНЫ ХОД "Жыровічы - Мінск"18 жніўня 2025 года з Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра выйшаў IV Усебеларускі хрэсны ход "Жыровічы - Мінск" (арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па развіцці паломніцтва). 

 

Паломніцтва пачалося Боскай Літургіяй ва Успенскім саборы манастыра, пасля якой архібіскуп Навагрудскі і Слонімскі Высокапраасвяшчэнны Уладыка Гурый накіраваў архіпастырскае слова да паломнікаў і ўзначаліў пачатак малітоўнага шэсця. 

20.08.2025

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міруНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў правесці ў бліжэйшую пятніцу Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў свеце.

 

Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць”.

16.08.2025
Біскуп Алег Буткевіч запрашае на ўрачыстасці ў БраслаўНа ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе, якія пройдуць 22 і 23 жніўня 2025 года пад дэвізам «З Марыяй да Бога — шлях надзеі», шчыра запрашае Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч.
16.08.2025
Папа Леў XIV: Дзева Марыя – ікона надзеі для сваіх дзяцейКалі шлях становіцца няпэўным і цяжкім – узнімем вочы, паглядзім на Марыю і зноў знойдзем надзею, якая не падвядзе, - заклікаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якую правёў 15 жніўня 2025 года ў Кастэль-Гандольфа.

 

“Айцы Другога Ватыканскага Сабору пакінулі нам цудоўны тэкст пра Панну Марыю, які мне прыемна перачытаць разам з вамі сёння, калі святкуем урачыстасць Яе Унебаўзяцця ў хвалу неба.

16.08.2025

У свята Успення прапануем вашай увазе разважанні а. Роберта Тафта аб Багародзіцы і Яе месцы ў нашам духоўным жыцці. Падкаст сканчваецца чытаннем літургічных тэкстаў на свята Ўспення.

 

14.08.2025

ДЭКАДА ЎШАНАВАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ: 13-15-22 ЖНІЎНЯ13 жніўня: Дзень ўшанавання Мінскай Іконы Багародзіцы; 

15 жніўня: свята Ўспення Найсвяцейшай Багародзіцы;      

22 жніўня Дзень ўшанавання Браслаўскай Іконы Багародзіцы.

 

Трапар (гл. 1). Дзявоцтва захаваўшы ў сынараджэньні Тваім, / ва Ўспеньні Тваім сьвету не пакінула Ты, Багародзіца: / да жыцьця  пераставілася Ты, / будучы Маці Жыцьця, // і малітвамі Тваімі выбаўляеш ад сьмерці душы нашыя.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.