Пошук

Каляндар

 

У Полацкай Парафіі свп. Язафата 1-3 красавіка адбыліся Вялікапосныя рэкалекцыі  


У Полацкай Парафіі свп. Язафата 1-3 красавіка адбыліся Вялікапосныя рэкалекцыіРэкалекцыі праводзіў вядомы ў беларускім хрысціянскім і інтэлектуальным асяродку багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст а. Пётр Рудкоўскі (манах з Ордэну братоў прапаведнікаў (дамініканаў)).

а. Пётр праз вобразы і асобы са Старога Запавету вельмі глыбока і данёсла расчыніў удзельнікам рэкалекцыяў духоўны шлях хрысціяніна да разумення свайго паклікання у супольнасным ды асабістым вымярэнні.

Прапануем спадарству далучыцца да гэтых разважанняў і адчыніць свае сэрцы на дзеянне Ласкі Духа Святога для паглыблення свайго духоўнага жыцця.

Тэмы канфэрэнцыяў:
1-я Канфэрэнцыя Пакліканне Гэдэона. Cуд, 6 11-24а.

2-я Канфэрэнцыя Абуджэнне Іллі. 3 Цар, 19 1-14.

3-я Канфэрэнцыя Перамога слабога Ізраіля над магутнай Асырыяй (давер Цара Эзэкііля да Госпада). Іс, 36 1-22; 378- 11-24а.

Тэксты для разважанняў у Word-файлах - chytanni.doc [30.5 Kb] (запамповак: 35)

5.04.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier