Пошук

Каляндар

 

Новы Першаіерарх УГКЦ – Святаслаў (Шевчук)  


Новы Першаіерарх УГКЦ – Святаслаў (Шевчук)Сёння, 25 сакавіка 2011, у Ватыкане было паведамлена пра тое, што Яго Святасць Папа Бенедыкт XVI зацвердзіў просьбу пра пацверджанне выбару, пасланую Ўладыкам Святаславам (Шаўчуком), якога 23 сакавіка 2011 г. Сінод біскупаў УГКЦ кананічна абраў Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім.

Новы Першаіерарх УГКЦ з'яўляецца самым маладым з біскупаў УГКЦ і чацвёрты па ўзросце з ліку маладых каталіцкіх архірэяў у свеце.

Інтранізацыя новага Першаіерарха адбудзецца 27 сакавіка, у 10.00 у Патрыяршым саборы Ўваскрасення Хрыстовага ў Кіеве.

На цырымонію запрошаны каля тысячы гасцей. Гэта прадстаўнікі ўсіх епархій і экзархатаў УГКЦ, дзяржаўнай і мясцовай улады, мясцовых і міжнародных грамадскіх арганізацый, розных канфесій і рэлігійных арганізацый.

Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на інтранізацыі Першаіерарха УГКЦ будзе прадстаўляць Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

Паводле RISU

25.03.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier