100-годдзе з дня нараджэньня Архімандрыта Льва Гарошкі
Беларуская Грэка-каталіцкая Царква адзначае 100-годдзе з дня нараджэньня выдатнага грэка-каталіцкага сьвятара, духовага настаўніка, педагога, дасьледчыка гісторыі - архім. Льва Гарошкі.“Архімандрыт Леў Гарошка – ягонае жыцьцё і пастырская дзейнасьць” - гэта тема дакладу, які ў сотую гадавіну нараджэньня Архімандрыта – 11 сакавіка 2011 г., у рамках штомесячных катэхітычных сустрэчаў грэка-каталіцкага Клуба інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага, што праходзяць у Душпастырскім цэнтры сьвятога Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) прачытае вядомы беларускі дасьледчык гісторыі д-р Юрась Гарбінскі. Пачатак а 19:00 гадз. ЗАПРАШАЕМ!
|