Пошук

Каляндар

 

«Шчасце чалавека ў святасці сям'і»  


 «Шчасце чалавека ў святасці сям'і»IV Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Браславе 21 жніўня 2010 г.

Камісія па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі шчыра запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчу пад назвай «Шчасце чалавека ў святасці сям'і».
Сёлета, ужо ў чацвёрты раз, пілігрымка сем’яў Беларусі адбудзецца каля стопаў Маці Божай Валадаркі Азёраў 21 жніўня 2010 г., напярэдадні святкавання гадавіны каранацыі цудоўнага Абраза.
У пілігрымцы традыцыйна прымуць удзел грэка-каталіцкія сем’і, асабліва з Усходняга Протапрэзбітарату БГКЦ. Разам з усімі пілігрымамі будзе маліцца Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).

* * *
Сям’я — гэта не толькі людзі з якімі мы праводзім шмат часу, але перш за ўсё месца нашага сталення, там, дзе нас вучаць сапраўдным каштоўнасцям і жыццю ў любові. Але, на жаль, не пазбаўлена яна праблемаў, якія з кожным днём становяцца ўсё больш разнастайнымі і складанымі. Таму так важна хрысціянскім сем’ям даваць сведчанне ўласным жыццём, прыклад змагання з праблемамі і іх вырашэння. Важна быць разам, каб ведаць, што мы не адны. Пілігрымка семяў Беларусі да Божай Маці адбудзецца ўжо ў чацвёрты раз: спачатку сем’і прыняў Будслаў, пасля — Тракелі і Гудагай, сёлета сем’і чакае Маці Божая Браслаўская. Шчыра запрашаем усіх жадаючых — бацькоў, дзяцей, людзей самотных — да супольнай сустрэчы ў Браславе.

Праграма Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў
у Санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў:

10.00 — рэгістрацыя
11.00 — прывітанне пілігрымаў Біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам
11.15 — святы Ружанец у інтэнцыі сем’яў
12.00 — святая Імша (з аднаўленнем сужэнскай прысягі)
13.30 — абед
14.30 — канферэнцыя
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Сведчанні
17.00 — бласлаўленне пілігрымаў

Усе, хто жадае прыняць удзел ва ўрачыстасцях, просім звяртацца па тэлефоне да Протапрэзбітара Усходняга Протапрэзбітарату а. Зміцера Грышана: +375 29 6752997

Паводле catholic.by

16.08.2010

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier