Ікона Маці Божай ЖыровіцкайКлуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашаеГрэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага праводзіць сваю чарговую сустрэчу.
У пятніцу 23 кастрычніка ў 19:00 гадз. даклад на тэму
“Жыровіцкая Ікона Маці Божай у духовай гісторыі Беларусі” прачытае гісторык Царквы, а. Яўген Усошын (магістр багаслоўя).
Гэтая душпастырская сустрэча адбудзецца ў Менску, ў грэка-каталіцкім парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6;
даезд на метро да ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа).Як вядома, у 2010 годзе прыпадае 280 год з часу каранацыі Жыровіцкай Іконы Маці Божай папскімі каронамі.
8 (19) верасьня 1730 г., у сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, кіеўскі уніяцкі мітрапаліт Атанасій Шаптыцкі, у прысутнасьці пасланьніка Папы Рымскага, двух уніяцкіх біскупаў (Тэафіла Гадэбскага, уладыкі Ўладзімірскага і Берасьцейскага ды Юрыя Булгака, уладыкі Пінскага і Тураўскага), шматлікага духавенства візантыйскага і лацінскага абрадаў і дзясяткаў тысячаў вернікаў зьдзейсьніў урачысты акт каранацыі залатымі папскімі каронамі Іконы Маці Божай у Жыровіцах.
Была гэта першая каранацыя цудатворнай іконы папскімі каронамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.