Пошук
Нядзельнае казаньне
аўторак
ВЕРАСЬНЯ |
“СЬВЯТЫ ЯЗЭП – АПЯКУН НА НАШ ЧАС”
![]() 27 верасьня – 5 кастрычніка 2009 г. у польскім горадзе Каліш праходзіў Х Міжнародны Кангрэс Юзафалогіі (гэта значыць прысьвячаны культу сьв. Язэпа). Дэвіз кангрэсу гучаў: “Сьвяты Язэп – Апякун на наш час”. ![]() З Беларусі ў Кангрэсе ўдзельнічалі архімандрыт Сяргей (Гаек) ды іпадыякан Вячаслаў Гарчакоў. ![]() ![]() 30 верасьня архімандрыт д-р Сяргей (Гаек) зачытаў даклад (падрыхтаваны разам з протапразьбітарам Андрэем Абламейкам) на тэму: “Праведны Язэп у душпастырскім вопыце Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы сёньня.” У праграме Кангрэсу быў яшчэ падрыхтаваны камунікат а. Алеся Аўдзеюка “Некаторыя іконы Праведнага Язэпа ў Цэрквах (каталіцкіх) візантыйскай традыцыі”, але а. Алесь ня змог удзельнічаць у Кангрэсе. Удзельнікаў Кангрэсу, асабліва з Мексыкі ды Анголы, вельмі цікавіла шматбаковая дзейнасьць Грэка-каталіцкага цэнтра сьв. Язэпа ў Менску. * * * “Няхай сьвяты Язэп стане для ўсіх асаблівым настаўнікам удзелу ў месіянскай місіі Хрыста, у якой у Царкве ўдзельнічаюць усе: сужонкі, бацькі, людзі, што жывуць з працы сваіх рук ці з кожнай іншай працы, асобы пакліканыя як да сузіральнага жыцьця так і да актыўнага апостальства” (пар. Ян Павел ІІ, Апостальскае настаўленьне “Redemptoris Custos”, 32) - а. праф.Тарчызіо Страмарэ (Рым). Фотаграфіі з сайта: www.jozefologia.pl |
7.10.2009
|