Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Лідзе
15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Лідзе22.09.2009. |
|
Яна зьяўляецца спадкаемніцай 4 грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) супольнасьцяў, якія існавалі ў г. Ліда ў першай палове XVII ст. Гэта былі: царква сьв. Яна, сьв. Мікалая (на рынкавай плошчы), сьв. Спаса і царква Прачыстай Багародзіцы. (Паводле “Ведомостей о греко-униятских церквях и монастырях Брестской епархии” за 1827 г. у Лідскім уездзе было 18 уніяцкіх цэркваў і адзін манастыр, якія мелі разам 22.496 прыхаджанаў). Сьвяткаваньне было прадоўжана канцэртам духоўных песьняў вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага, які прасьпяваў пад гітару вершаваныя псальмы. У сьвяточную праграму ўключыліся таксама сябры лідскага рыцарскага клуба “Дайнава”, якія прадставілі фрагмент гістарычнага рыцарскага турніра. (Трэба дадаць, што сябры лідскіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі: рыцары з клуба “Дайнава” ды вікінгі з клуба “Хротгар” аказалі каштоўную тэхнічную дапамогу ў падрыхтоўцы сьвята). Скончыліся сьвяткаваньні супольным абедам- агапай на сьвежым паветры. Гасьцямі на парафіяльным сьвяце былі вернікі з іншых грэка-каталіцкіх парафіяў Беларусі, браты рыма-католікі, сярод іх манахіні назарэтанкі і сёстры нотрдамкі. Госьцем быў на сьвяце таксама пастар эвангеліцка-лютэранскай парафіі Сьвятога Крыжа ў г. Ліда Сяргей Гейль. Сьвяткаваньне 15-годдзя праходзіла ў братэрскай атмасферы: удзельнікі на працягу некалькі гадзінаў пасьпелі і памаліца, і паслухаць канцэрт, і падсілкавацца і, канешне, пакантактаваць адзін з адным, дзелячыся сьвяточнай радасьцю. Госьці разыходзіліся (раз’яжджаліся) дадому з удзячнасьцю душпастыру а. Андрэю Буйнічу ды гасьцінным парафіянам Лідскай парафіі. Вярнуцца назад |