Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА
ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА23.07.2009. |
![]() 14-18 ліпеня 2009 г. прадстаўнікі БГКЦ удзельнічалі ў міжнародным ”Кангрэсе Пакланеньня” арганізаваным каталіцкай Супольнасьцю EMMANUEL у французскім мястэчку Paray-le-Monial. Гэтае мейсца вядомае ад часу зьяўленьняў Ісуса Хрыста сьвятой манахіні Маргарыце Марыі (Алякок) ў 1629 г. і ўстанаўленьня ў Каталіцкай Царкве культу Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса. ![]() І на самой справе кожны дзень у праграме Кангрэсу быў час на Эўхарыстычную Адарыцыю ( пакланеньне Сьвятым Дарам). Гэта давала ўдзельнікам Кангрэсу магчымасьць асэнсаваць Эўхарыстыю, як крыніцу Боскай Любові, як Сакрамант Духа Сьвятога. ![]() ![]() ![]() Звычайна Заходняя Царква характарызуецца большай практычнасьцю, дзейнасьцю; у ёй менш усходняй сузіральнасьці, медытацыйнасьці. Але якраз Эўхарыстычная Адарацыя зьяўляецца тым часам, калі рыма-католік спыняецца, каб пабыць з Ісусам Хрыстом адзін на адзін, у цішыні. Што ж да узаемаадчуваньня, то нават не былі патрэбныя канферэнцыі: дастаткова было паглядзець навокал. З усёй усходняй групы – а гэта чалавек 70 беларусаў, палякаў і украінцаў – французскай мовай валодала толькі некалькі асобаў, але гэта не перашкаджала нам адчуваць сябе там добра. Усмешка, дапамога, прыязная размова – гэта было абсалютна натуральна. Таксама і Боская Літургія, якую ўзначаліў а. Алесь Шаўцоў, была цудоўным часам ”сулучнасьці” беларусаў, украінцаў і палякаў (падобна, некаторыя французы таксама прысутнічалі) у Праслаўленьні Хрыста, што ў Сьвятых Сакрамантах жыве ў надзяляе вернікаў Духам Сьвятым. Алена Андросік Вярнуцца назад |