Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “ПРЫЙДЗІЦЕ, ПАКЛОНІМСЯ І ПРЫПАДЗЕМ ДА ХРЫСТА”
“ПРЫЙДЗІЦЕ, ПАКЛОНІМСЯ І ПРЫПАДЗЕМ ДА ХРЫСТА”12.07.2009. |
XV грэка-каталіцкая пілігрымка
Дзень малітвы за БГКЦ ![]() Ранішнюю Боскую Літургію ў Гаранах узначаліў а. Алесь Шыбека з Віцебска, а казаньне прамовіў а. Васіль Ягораў з Магілёва. У 13:00 гадз. Пілігрымка дайшла да Струньні, дзе ля Крыжа, што стаіць на месцы рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў была адслужаная Ліцьця за памерлых ярархаў, сьвятароў і вернікаў. ![]() У 17:00 гадз. удзельнікі Пілігрымкі ўвайшлі ў Полацак і ў духу набожнасьці наведалі сабор Сьвятой Сафіі, дзе хор “Прасфара” даў духоўны канцэрт. У 19:00 гадз. пілігрымы дайшлі да грэка-каталіцкай царквы сьв. Параскевы Полацкай, дзе кароткай малітвай завяршылася Пілігрымка. У 21:00 гадз. была адслужаная Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй, на якой сьпяваў менскі міжпарафіяльны маладзёвы хор “Прасфара”. Пасьля доўгага шляху з Віцебска ў Полацак з асаблівай духоўнай глыбінёй гучалі словы пачатку Вячэрні: “Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога”. НЯДЗЕЛЯ – 12 ліпеня - у храме сьв. Параскевы Полацкай – СЬВЯТА, гэта Дзень малітвы за Бацькаўшчыну. У 10:00 гадз. БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ і ўшанаваньне часьцінкі дрэва Пачэснага Крыжа Гасподняга Пасьля ЛІТУРГІІ - братэрская АГАПА. Вярнуцца назад |