Пошук

Каляндар

 

ЦАРКВА – МЕСЦА СЛУЖЭНЬНЯ І АДКАЗНАСЬЦІ  


XV грэка-каталіцкая пілігрымка

ЦАРКВА – МЕСЦА СЛУЖЭНЬНЯ І АДКАЗНАСЬЦІ
Чацьвер, 9 ліпеня, у праграме Пілігрымкі быў Днём малітвы за сьвятароў і семінарыстаў.
Раніцай у капліцы Маці Божай Фацімскай і сьв. Язафата ў Шуміліна была адслужаная Боская Літургія, якую ўзначаліў Протапрэзьбітар Усходняга дэканата а. Зьміцер Грышан, а казаньне пра “Крыж Хрыста – знак любові” прамовіў менскі душпастыр а. Яўген Усошын.

ЦАРКВА – МЕСЦА СЛУЖЭНЬНЯ І АДКАЗНАСЬЦІ
“Сёлета, калі ў Каталіцкай Царкве сьвяткуецца Год Сьвятарства, уласна пілігрымка дае нам магчымасьць ацаніць важнасьць для Царквы “службовага” сьвятарства. Адначасова, яна немагчымая без чыннага ўдзелу сьвецкіх вернікаў, і нагадвае ўсім нам пра агульнае пакліканьне да “царскага сьвятарства” і пра важнасьць служэньня і адказнасьці ў Царкве для кожнага хрысьціяніна” – сказаў а. Лявонцій у размове пра Пілігрымку.

ЦАРКВА – МЕСЦА СЛУЖЭНЬНЯ І АДКАЗНАСЬЦІ
Вечарам пілігрымы дайшлі да Обалі, дзе адбылася малітоўная сустрэча з мясцовымі жыхарамі – добрая нагода, каб разам пасьпяваць духоўныя песьні і памаліцца за Беларусь.

* * *

Пятніца, 10 ліпеня - Дзень малітвы за моладзь Беларусі.

Субота, 11 ліпеня - Дзень малітвы за БГКЦ, за пакліканні да сьвятарства і манаскага жыцьця:
У Гаранах ў 8:00 гадз. Боская Літургія, у 10:00 пачатак руху,
У Струньні ў 12:00-13:00 стаянка + малітва ля Крыжа
Кожны хрысьціянін, кожны чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові.
Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL)
Адказны за Пілігрымку: а. Протапрэзьбітар Зьміцер Грышан (029) 210.80.95 (МТС)
(029) 675.29.97(VEL)

9.07.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier