Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЦАРКВА – МЕСЦА СЛУЖЭНЬНЯ І АДКАЗНАСЬЦІ
ЦАРКВА – МЕСЦА СЛУЖЭНЬНЯ І АДКАЗНАСЬЦІ9.07.2009. |
XV грэка-каталіцкая пілігрымка
![]() Раніцай у капліцы Маці Божай Фацімскай і сьв. Язафата ў Шуміліна была адслужаная Боская Літургія, якую ўзначаліў Протапрэзьбітар Усходняга дэканата а. Зьміцер Грышан, а казаньне пра “Крыж Хрыста – знак любові” прамовіў менскі душпастыр а. Яўген Усошын. ![]() ![]() * * * Пятніца, 10 ліпеня - Дзень малітвы за моладзь Беларусі. Субота, 11 ліпеня - Дзень малітвы за БГКЦ, за пакліканні да сьвятарства і манаскага жыцьця: У Гаранах ў 8:00 гадз. Боская Літургія, у 10:00 пачатак руху, У Струньні ў 12:00-13:00 стаянка + малітва ля Крыжа Кожны хрысьціянін, кожны чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові. Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL) Адказны за Пілігрымку: а. Протапрэзьбітар Зьміцер Грышан (029) 210.80.95 (МТС) (029) 675.29.97(VEL) Вярнуцца назад |