Пошук

Каляндар

 

ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ  


XV грэка-каталіцкая пілігрымка

ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ
Серада, 8 ліпеня, першы дзень XV грэка-каталіцкай пілігрымкі, быў Днём малітвы за сем’і Беларусі.

Пасьля доўгага шляху ў 40 кіламетраў, які мужна прайшлі пілігрымы з Віцебска, у Шуміліне іх гасьцінна сустракалі манахі–місіянеры Аблаты Беззаганнай Дзевы Марыі.
У рыма-каталіцкай капліцы Маці Божай Фацімскай і сьв. Язафата ў 18:30 была адслужаная Боская Літургія, якую ўзначаліў менскі душпастыр а. Пахом (Кавалёў).

ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ
У казаньні ён нагадаў, што cем’і Беларусі вельмі патрабуюць малітвы хрысьціянскіх Цэркваў.
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква рупліва моліцца і нястомна клапоціцца, каб усе сем’і Беларусі былі школамі любові да Бацькаўшчыны, да роднай мовы і культуры.

ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ
Беларускія дзеці і моладзь маюць права чуць родную мову ад сваіх бацькоў, у сваіх сем’ях, каб у свой час змаглі і хацелі ствараць свое сем’і на грунце любові да Бога, да Бацькаўшчыны, да роднай мовы.

ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ
Хай сем’і Беларусі будуць месцам, дзе асабліва шануецца “Крыж Хрыста – знак любові”.


Вечарам, 8 ліпеня ў нашым менскім Душпастырскім цэнтры сьвятога Язэпа – у духовай сулучнасьці з пілігрымамі - мы маліліся перад Іконай Праведнага Язэпа за ўсе сем’і Беларусі.

“Радуйся, праведны Язэпе,
хуткі Памочнік і малітоўны Заступнік душаў нашых”.


* * *

Чацьвер, 9 ліпеня, у праграме Пілігрымкі - Дзень малітвы за сьвятароў і семінарыстаў;
Пятніца, 10 ліпеня - Дзень малітвы за моладзь Беларусі.
Кожны хрысьціянін, кожны чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові.
Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL)
Адказны за Пілігрымку: а. Протапрэзьбітар Зьміцер Грышан (029) 210.80.95 (МТС)
(029) 675.29.97(VEL)

8.07.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier