Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ
ПРАВЕДНЫ ЯЗЭП – МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК СЕМ’ЯЎ8.07.2009. |
XV грэка-каталіцкая пілігрымка
![]() Пасьля доўгага шляху ў 40 кіламетраў, які мужна прайшлі пілігрымы з Віцебска, у Шуміліне іх гасьцінна сустракалі манахі–місіянеры Аблаты Беззаганнай Дзевы Марыі. У рыма-каталіцкай капліцы Маці Божай Фацімскай і сьв. Язафата ў 18:30 была адслужаная Боская Літургія, якую ўзначаліў менскі душпастыр а. Пахом (Кавалёў). ![]() Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква рупліва моліцца і нястомна клапоціцца, каб усе сем’і Беларусі былі школамі любові да Бацькаўшчыны, да роднай мовы і культуры. ![]() ![]() Вечарам, 8 ліпеня ў нашым менскім Душпастырскім цэнтры сьвятога Язэпа – у духовай сулучнасьці з пілігрымамі - мы маліліся перад Іконай Праведнага Язэпа за ўсе сем’і Беларусі. “Радуйся, праведны Язэпе, хуткі Памочнік і малітоўны Заступнік душаў нашых”. * * * Чацьвер, 9 ліпеня, у праграме Пілігрымкі - Дзень малітвы за сьвятароў і семінарыстаў; Пятніца, 10 ліпеня - Дзень малітвы за моладзь Беларусі. Кожны хрысьціянін, кожны чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові. Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL) Адказны за Пілігрымку: а. Протапрэзьбітар Зьміцер Грышан (029) 210.80.95 (МТС) (029) 675.29.97(VEL) Вярнуцца назад |