Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

У малітве перад сьвятой Плашчаніцай успамінаем Экзарха-Мучаніка Антона Неманцэвіча  


У малітве перад сьвятой Плашчаніцай  успамінаем Экзарха-Мучаніка Антона Неманцэвіча
Вялікая Пятніца і Вялікая Субота – дні ў якіх хрысьціяне візантыйскага абраду, разважаючы таямніцу пахаваньня Ісуса Хрыста, пакланяюцца ў храмах сьвятой Плашчаніцы, гэта добрая нагода, каб у малітве ўзгадаць шматлікіх пакутнікаў, месца пахаваньня якіх невядомае. Сярод іх ёсьць і Экзарх беларускіх грэка-католікаў а. Антон Неманцэвіч – дакладнае мейсца ягонай магілы так і не знойдзена.
Вядома толькі, што Ён быў замучаны нямецкімі нацыстамі ў менскай турме SD і быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Менску сьвятаром мясцовай праваслаўнай Царквы.

З ініцыятывы Протапрэзьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ а. Андрэя Абламейка, у Вялікую Суботу 11 красавіка ў Парафіяльным Цэнтры сь. Язэпа грэка-католікі Менска ў малітве перад Плашчаніцай Гасподняй узгадаюць Экзарха-Мучаніка. А паколькі не знойдзеная ягоная магіла, будзе асьвячаная і складзена ў адмысловай капсулі зямля з могілак, дзе быў ён пахаваны.
Малітву а 9:00 гадз. раніцы ўзначаліць Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, які ў Вялікую Пятніцу – 10 красавіка наведаў Альбярцін ды маліўся перад крыжом усталяваным на месцы служэньня і арыштаваньня нямецкім гэстапа Экзарха Антона.

* * *
У малітве перад сьвятой Плашчаніцай  успамінаем Экзарха-Мучаніка Антона Неманцэвіча
Айцец Антон Неманцэвіч SJ (1893 - 1943), Экзарх беларускіх грэка-католікаў, ва ўсім сваім жыцьці і служэньні стараўся быць пастырам і сьведкам Евангельля для ўсіх сваіх суайчынікаў, бяз розьніцы веравызнаньня ці палітычных поглядаў. Ягоным вялікім ідэалам была зьяднаная Царква. Як тэолаг і душпастыр цярпліва і нястомна стараўся ён будаваць братэрскія адносіны з праваслаўнымі ў духу “пакорлівасьці і рэсьпекту для праваслаўнай Царквы”.

Асаблівае сьведчаньне вернасьці Евангельлю прыйшло Экзарху Антону скласьці падчас нямецкае акупацыі Беларусі. Ён актыўна працаваў тады як пастыр. Яго неаднаразова папярэджвалі, каб быў ён больш абачлівы, бо ягоная актыўнасьць не падабаецца нямецкім акупацыйным уладам.

Добра вядома, што для нямецкіх нацысцкіх акупантаў Беларусі душпастырская руплівасьць каталіцкіх сьвятароў абодвух абрадаў, а можа нават у асаблівы спосаб сьвятароў грэка-каталіцкіх (грэка-уніяцкіх), зьяўлялася небясьпечнай. Таму лічылі яны Царкву сваім ворагам. Пакорлівы і руплівы сьведка Евангельля Экзарх Антон Неманцэвіч стаў “пагрозай” для магутнай, антычалавечай нацысцкай сыстэмы.

10.04.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier