Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У малітве перад сьвятой Плашчаніцай успамінаем Экзарха-Мучаніка Антона Неманцэвіча
У малітве перад сьвятой Плашчаніцай успамінаем Экзарха-Мучаніка Антона Неманцэвіча10.04.2009. |
![]() Вядома толькі, што Ён быў замучаны нямецкімі нацыстамі ў менскай турме SD і быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Менску сьвятаром мясцовай праваслаўнай Царквы. З ініцыятывы Протапрэзьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ а. Андрэя Абламейка, у Вялікую Суботу 11 красавіка ў Парафіяльным Цэнтры сь. Язэпа грэка-католікі Менска ў малітве перад Плашчаніцай Гасподняй узгадаюць Экзарха-Мучаніка. А паколькі не знойдзеная ягоная магіла, будзе асьвячаная і складзена ў адмысловай капсулі зямля з могілак, дзе быў ён пахаваны. Малітву а 9:00 гадз. раніцы ўзначаліць Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, які ў Вялікую Пятніцу – 10 красавіка наведаў Альбярцін ды маліўся перад крыжом усталяваным на месцы служэньня і арыштаваньня нямецкім гэстапа Экзарха Антона. * * * ![]() Асаблівае сьведчаньне вернасьці Евангельлю прыйшло Экзарху Антону скласьці падчас нямецкае акупацыі Беларусі. Ён актыўна працаваў тады як пастыр. Яго неаднаразова папярэджвалі, каб быў ён больш абачлівы, бо ягоная актыўнасьць не падабаецца нямецкім акупацыйным уладам. Добра вядома, што для нямецкіх нацысцкіх акупантаў Беларусі душпастырская руплівасьць каталіцкіх сьвятароў абодвух абрадаў, а можа нават у асаблівы спосаб сьвятароў грэка-каталіцкіх (грэка-уніяцкіх), зьяўлялася небясьпечнай. Таму лічылі яны Царкву сваім ворагам. Пакорлівы і руплівы сьведка Евангельля Экзарх Антон Неманцэвіч стаў “пагрозай” для магутнай, антычалавечай нацысцкай сыстэмы. Вярнуцца назад |