Пошук
Нядзельнае казаньне
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ |
Кардынал Казімір Свёнтэк целебраваў святую Ішму ў 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння
![]() У гэты ўрачысты і сонечны дзень юбіляр пачуў шмат шчырых пажаданняў, а таксама быў агорнуты гарачай малітвай з боку сваіх братоў у святарстве, сясцёр законных, а таксама шматлікіх вернікаў. Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч як прадстаўнік Бэнэдыкта XVI да пажаданняў Папы, зачытаных у пінскай катэдры, далучыў свае асабістыя пажаданні. Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, усіх святароў і вернікаў кардынала Казіміра павіншаваў Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, выказаўшы падзяку Богу за «каштоўны і шматгадовы дар святарства» юбіляра, святарства, поўнага «цярпенняў і балючых выпрабаванняў». «У гэтым, напэўна, была праява асаблівага Божага Провіду, — працягваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, — каб праз цярпенні прыпадобніцца да Хрыста ў таямніцы Яго Мукі. Бо хто выбірае Хрыстовае святарства, той выбірае і Яго цярпенне. Адначасова мы дзякуем Пану Богу за тое, што ў сваім Провідзе Ён адарыў Вас, Эмінэнцыя, духоўнай сілай для пераадолення розных цяжкасцяў. Падобныя дары атрымлівалі і святыя, якія, наследуючы церпячага Хрыста, узрасталі ў святасці». Немагчыма ўявіць гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, як гэта адзначылі біскупы Беларусі ў сваім віншаванні, без асобы кардынала Казіміра Свёнтка — сведкі веры і руплівага пастыра. Паводле Catholic.by |
9.04.2009
|